Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі акажа станцыя пасля фінальнага запуску? Апошнія навіны пра будаўніцтва БелАЭС - у матэрыялах Sputnik.

Еўракамісар: у Беларусі ёсць усё для будаўніцтва бяспечнай АЭС

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудаўніцтва БелАЭС
Будаўніцтва БелАЭС - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падчас візіту ў Беларусь чыноўнік, які прадстаўляе ў Еўрапарламенце Літву, наведаў Астравецкі раён, дзе ўзводзіцца першая Беларуская атамная станцыя.

МІНСК, 30 жні — Sputnik. Беларусь валодае ўсімі магчымасцямі для будаўніцтва атамнай станцыі, якая будзе адказваць самым высокім крытэрам бяспекі, заявіў Еўракамісар Вітяніс Андрукайціс.

Новыя раёны ў Астраўцы - Sputnik Беларусь
Князі і БелАЭС: пяць цікавых фактаў пра Астравец

Паводле яго слоў, непаразуменне паміж Беларуссю і Літвой па пытанні будаўніцтва атамнай станцыі прывяло да напругі ў адносінах.

Фактарамі, якія паўплывалі на гэта, еўрачыноўнік назваў зачыненне Ігналінскай АЭС і выбар пляцоўкі для БелАЭС паблізу ад літоўскай мяжы. Акрамя таго ёсць палітычнае пытанне — атамная станцыя ўзводзіцца па расійскаму праекту.

"Але галоўная прычына — недахоп інфармацыі, які заўсёды спараджае розныя забабоны", — запэўніў Андрукайціс.

У цяперашні час у самім Еўрасаюзе няма кансалідаванай пазіцыі наконт атамнай энергетыкі. Калі ў Аўстрыі атамныя станцыі зачыняюцца, то ў Славакіі, наадварот, будуюць. Усе краіны паважаюць рашэнні адна адной, галоўнае, каб усе пытанні былі ў прававым полі.

"Беларусь павінна прытрымлівацца ўсіх крытэраў бяспекі атамнай станцыі і прадстаўляць іх міжнароднай супольнасці. Я думаю, што ў беларусаў ёсць усе магчымасці пабудаваць атамную станцыю, якая адпавядае самым вышэйшым крытэрам бяспекі", — цытуе еўракамісара "Астравецкая праўда".

У завяршэнні Андрукайціс выказаў меркаванне, што ўсе існуючыя прэтэнзіі павінны вырашацца з дапамогай адкрытага дыялогу, што сфарміруе ўзаемны давер у краін.

Стужка навiн
0