03:22 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч

Новы расійскі пасол Міхаіл Бабіч прыбыў у Беларусь

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
910

Упершыню ў гісторыі двухбаковых дыпламатычных адносін расійскі пасол у Беларусі надзелены дадатковым статусам - спецыяльнага прадстаўніка па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

МІНСК, 9 вер — Sputnik. Копіі даверчых грамат у панядзелак Міхаіл Бабіч уручыць міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею, стала вядома Sputnik Беларусь. Згодна з дыпламатычным пратаколам, з гэтага моманту новы пасол можа ў поўнай меры выконваць свае абавязкі і прадстаўляць інтарэсы Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Беларусі.

Ужо ў выхадныя Міхаіл Бабіч пачаў знаёмства з дзейнасцю расійскіх дзяржаўных арганізацый, якія працуюць на тэрыторыі Беларусі.

Міхаіл Бабіч прызначаны паслом ў Беларусі ў канцы жніўня, адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Акрамя таго, Бабіч атрымаў дадатковы статус — спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю. Размаўляючы з Бабічам перад яго ад'ездам у Мінск, Пуцін папярэдзіў, што ў новага пасла будзе шмат напрамкаў дзейнасці.

"Вы будзеце займацца не толькі дыпламатычнай працай, але і працай у сферы эканомікі, прадстаўляючы інтарэсы Расіі як спецпрадстаўнік. Гэты адказны ўчастак будзе ў вашых надзейных руках", — сказаў расійскі прэзідэнт новаму паслу.

Михаил Бабич в редакции Sputnik
© Sputnik / Виктор Толочко
Міхаіл Бабіч у рэдакцыі Sputnik

Бабіч стаў трэцім у гісторыі Расіі дыпламатам, які сумясціў два статусы: Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла і спецпрадстаўніка прэзідэнта па эканамічным супрацоўніцтве. Да гэтага часу такімі статутамі валодалі два дыпламаты, якія працавалі ў Кіеве.

Пра новага пасла ўжо выказаўся прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка назваў выпадковасцю, што ўказ аб прызначэнні Бабіча ў Мінск быў падпісаны адразу пасля яго сустрэчы ў Сочы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, назваў дыпламата "не цяжкавагавіком, але чалавекам у палітыцы цяжкім" і выказаў надзею, што гэтае прызначэнне паспрыяе развіццю адносін.

"Мы ведаем, як будзе паводзіць сябе любы пасол Расіі ў Беларусі. Калі ён хоча, каб Беларусь засталася надоўга, а можа, і на вякі самым блізкім саюзнікам для Расіі, адпаведна павінен паступаць і пасол", — заявіў беларускі прэзідэнт.

У свае 49 гадоў Міхаіл Бабіч ужо папрацаваў кіраўніком дзяржкарпарацыі "Антэй" і ва ўрадах Падмаскоўя і Іванаўскай вобласці — у рангу віцэ-прэм'ера. У 2002-2003 гадах ён узначальваў урад Чачні. Двойчы абіраўся ў Дзяржаўную Думу. Амбасадарам у Беларусі прызначаны з пасады паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта РФ у Паволжскай федэральнай акрузе.

Міхаіл Бабіч змяніў на пасадзе Аляксандра Сурыкава, які прапрацаваў у Мінску 12 гадоў.

Тэги:
Міхаіл Бабіч, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы