02:36 24 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14
Сустрэча Уладзіміра Макея і Міхаіла Бабіча

Новы пасол Расіі Міхаіл Бабіч уступіў на пасаду

© Фото : пресс-служба МИД Беларуси
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Новы пасол Расіі ўручыў кіраўніку беларускага МЗС копіі даверчых лістоў, што стала афіцыйным пачаткам яго дзейнасці ў дыпмісіі ў Мінску.

МІНСК, 12 вер — Sputnik. Новы пасол Расіі Міхаіл Бабіч напярэдадні сустрэўся з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем і ўручыў яму копіі даверчых лістоў, афіцыйна уступіўшы такім чынам на пасаду, паведаміла  прэс-служба МЗС.

У ходзе перагавораў міністр і пасол абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін і бліжэйшы парадак дня двухбаковых палітычных кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях. На сустрэчы Макей выказаў надзею на актыўную сумесную працу ў мэтах далейшага ўмацавання стратэгічных адносін паміж Мінскам і Масквой.

Владимир Макей и Михаил Бабич обсудили перспективы дальнейшего белорусско-российского стратегического сотрудничества
© Фото : пресс-служба МИД Беларуси
Уладзімір Макей і Міхаіл Бабіч абмеркавалі перспектывы далейшага беларуска-расійскага стратэгічнага супрацоўніцтва

Бабіч у размове з кіраўніком беларускага МЗС звярнуў увагу, што Беларусь з'яўляецца для Расіі галоўным саюзнікам і партнёрам.

"Запэўніў, што са свайго боку гатовы зрабіць усё магчымае для таго, каб вывесці адносіны дзвюх краін па ўсіх напрамках на якасна новы ўзровень, асаблівую ўвагу надаючы развіццю Саюзнай дзяржавы", — паведамілі ў Пасольстве РФ у Беларусі, каментуючы перамовы.

Па словах Бабіча, далейшае ўмацаванне братэрскіх саюзніцкіх адносін у рамках Саюзнай дзяржавы з'яўляецца для Расіі стратэгічным прыярытэтам.

На сустрэчы абмяркоўваліся таксама практычныя крокі па інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў фармаце інтэграцыйных аб'яднанняў.

Тэги:
Міхаіл Бабіч, Уладзімір Макей, Расія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы