06:16 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.17
Разгляд апеляцыі па справе журналіста К. Вышынскага

СБУ завяршыла расследаванне справы супраць журналіста Вышынскага

© Sputnik / Стрингер
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

Ужо ў сераду суд разгледзіць апеляцыю на рашэнне аб падаўжэнні арышту кіраўніка РІА "Новости Украина".

МІНСК, 25 вер — Sputnik. Расследаванне справы супраць журналіста Кірыла Вышынскага завяршылася, паведаміў у аўторак намеснік кіраўніка Службы бяспекі Украіны (СБУ) Віктар Кананенка.

Журналіста і кіраўніка партала РІА "Новости Украина" Вышынскага затрымалі ў Кіеве ў маі. Рэпарцёра абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе, а таксама падтрымцы самаабвешчаных ДНР і ЛНР. Пад арыштам Вышынскі, нягледзячы на праблемы са здароўем, знаходзіцца ўжо больш за 120 дзён — увесь гэты час працягвалася расследаванне справы.

"Матэрыялы рыхтуюцца для перадачы ў суд", — заявіў намеснік кіраўніка СБУ, яго словы прыводзіць агенцтва "Украінскія навіны".

Як адзначыў Кананенка, у ведамства ёсць пытанні да іншых фігурантаў справы. Намеснік кіраўніка СБУ паабяцаў, што фігурантам "абавязкова паведамяць пра падазрэнні", аднак не ўдакладніў, калі і каму менавіта.

Ужо ў сераду суд разгледзіць апеляцыю на падаўжэнне арышту Вышынскага.

Сітуацыя вакол арышту Вышынскага выклікала асуджэнне ў многіх журналісцкіх арганізацыях. Каментаваў справу і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін — ён называў сітуацыю беспрэцэдэнтнай і падкрэсліваў, што затрымалі Вышынскага за выкананне журналісцкай працы.

Сур'ёзную заклапочанасць у сувязі з дзеяннямі ўкраінскіх уладаў выказваў і прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзірэ, а таксама члены іншых міжнародных арганізацый.

По теме

Кісялёў і Сіманьян пра справу Вышынскага: працэс наўмысна зацягваецца
Тэги:
Кірыл Вышынскі, Украіна
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы