16:32 11 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Кіраўнікі дзяржаў запланавалі гутарку перад правядзеннем пленарнага пасяджэння форуму.

МІНСК, 9 кас - Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, правядуць асобную сустрэчу ў рамках V Форуму рэгіёнаў, паведаміла ў аўторак прэс-служба Крамля.

Пяты Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі з 10 па 12 кастрычніка прыме Магілёў.

"Перад пленарным пасяджэннем форуму Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка правядуць асобную сустрэчу", - гаворыцца ў паведамленні.

На Форуме будуць прысутнічаць члены Савета Федэрацыі РФ і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы, кіраўнікі беларускіх і расійскіх міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі буйнога бізнесу і грамадскіх арганізацый дзвюх краін.

Тэма мерапрыемства - "Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва".

Тэги:
Магілёў, Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы