21:09 15 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка хоча, каб Расія і Беларусь больш гандлявалі паміж сабой

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1910

Прэзідэнт заявіў: ён і яго расійскі калега не павінны займацца пытаннямі, якія могуць вырашыць ўрады і міністэрствы.

МІНСК, 12 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў ліквідаваць гандлёвыя абмежаванні паміж Беларуссю і Расіяй.

З такой заявай ён выступіў у Магілёве на V форуме рэгіёнаў.

Лукашэнка заўважыў, што ў суседняй краіне беларускія тавары любяць і шануюць.

"На жаль, часта сумесная праца па павышэнні якасці экспартуемага харчавання падмяняецца абмежавальнымі мерамі", - заўважыў ён.

Па словах прэзідэнта, асабліва цяжка знайсці агульную мову ў аграпрамысловым комплексе.

"Найважнейшым прыярытэтам міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння з'яўляецца рэалізацыя вытворча-кааперацыйных праектаў у машынабудаванні, дрэваапрацоўцы, харчовай, лёгкай прамысловасці. Варта забяспечыць неабходную загрузку ўжо дзеючых прадпрыемстваў шляхам стварэння сумесных праграм па імпартазамяшчэнні, тады нашы вытворчасці змогуць развівацца ў інтарэсах дзвюх краін", - дадаў лідар.

Лукашэнка пажадаў, каб яму з расійскім калегам прыйшлося менш займацца "тымі праблемамі, якія павінны вырашацца на ўзроўні ўрадаў, ведамстваў, міністэрстваў і рэгіёнаў".

Таксама Лукашэнка паведаміў, што яшчэ да форуму Беларусь і Расія дамовіліся, як будуць вырашаць праблемы, "прытым дамовіліся адназначна, і гэта падтрымана урадамі дзвюх краін".

Яшчэ раней гэтае пытанне ўжо падрабязна абмяркоўвалася ў Сочы.

"Спадзяюся, у бліжэйшы час прымем рашэнні, якія здымуць усе перашкоды ў развіцці сумесных вытворчасцяў", - сказаў на заканчэнне беларускі лідар.

Тэги:
Магілёў, Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы