22:44 17 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Абарона Вышынскага падала апеляцыю на падаўжэнне арышту

Абарона Вышынскага падала апеляцыю на падаўжэнне арышту

© Sputnik / Стрингер
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Вышынскага арыштавалі па падазрэнні ў падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса і дзяржздрадзе.

МІНСК, 5 ліс - Sputnik. Абарона кіраўніка партала РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага падала апеляцыю на падаўжэнне яго арышту ў Апеляцыйны суд Херсонскай вобласці, паведаміў РІА "Новости" адвакат Андрэй Даманскіх.

На мінулым тыдні ў чацвер Херсонскі гарадскі суд падоўжыў арышт Вышынскага да 28 снежня. Пасля гэтага абарона мела пяць дзён для падачы апеляцыйнай скаргі.

"Мы чакаем адказу", - паведаміў Даманскіх.

Скаргу адправілі па пошце, так як Даманскіх знаходзіцца ў Кіеве. У панядзелак адзін з адвакатаў Вышынскага збіраецца наведаць яго ў СІЗА Херсона.

Скарга пададзеная ў Херсонскі апеляцыйны суд. Тэрмін разгляду апеляцыі пакуль не прызначаны.

Кірыла Вышынскага затрымалі ў Кіеве 15 мая. Журналісту аб'явілі, што яго падазраюць у падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса і дзяржздрадзе. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Да Вышынскага не дапускаюць расійскіх консульскіх работнікаў, спасылаючыся на тое, што ў яго ўкраінскае грамадзянства.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў сітуацыю беспрэцэдэнтнай, Масква накіравала Кіеву ноты пратэсту з патрабаваньнем спыніць гвалт над прадстаўнікамі прэсы.

Тэги:
РІА "Новости Украина", РІА "Новости", Украіна, Кірыл Вышынскі
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы