00:46 17 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Шэнгенская польская віза

Беларусь і ЕС наблізіліся да падпісання пагадненняў аб візах

Sputnik
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Кансультацыі аб пагадненнях па спрашчэнні візавых фармальнасцей і рэадмісіі Беларусь і ЕС праводзяць з 2014 года.

МІНСК, 23 ліс - Sputnik. Беларусь і Еўрасаюз наблізіліся да магчымасці падпісання пагадненняў аб аблягчэнні візавых фармальнасцяў і рэадмісіі, заявіў  намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка.

"Мы рэальна наблізіліся да магчымасці падпісання пагадненняў аб рэадмісіі і палягчэнні візавых фармальнасцяў. І я вельмі спадзяюся, што гэты пакет не патрапіць у такую ж сітуацыю, якая, на жаль, на дадзены момант склалася ў дачыненні праекта пагаднення аб прыярытэтах партнёрства", - цытуе Краўчанка БЕЛТА.

Беларусь і ЕС з 2014 года праводзяць кансультацыі аб пагадненнях па спрашчэнні візавых фармальнасцяў і рэадмісіі. Раней міністр замежных спраў рэспублікі Уладзімір Макей паведамляў, што ў перамовах ёсць некалькі спрэчных момантаў, па якіх бакі пакуль не прыйшлі да адзінай думкі.

На думку дыпламата ў супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Еўрасаюзам цэнтральным элементам павінна стаць падпісанне пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве.

Тэги:
шэнгенская віза, Еўрасаюз, Беларусь

Галоўныя тэмы