00:09 13 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Беларускі і расійскі сцягі

Масква і Мінск цалкам "дашліфавалі" праект пагаднення аб прызнанні візаў

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Плануецца, што пагадненне можа быць падпісана ў сярэдзіне снежня на пасяджэнні саюзнага Саўміна ў Брэсце.

МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Беларусь і Расія ўзгаднілі тэкст праекта пагаднення аб узаемным прызнанні візаў трэціх краін, паведаміў Sputnik у пятніцу начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі палкоўнік міліцыі Аляксей Бягун.

Пагадненнем аб узаемным прызнанні візаў плануецца ўрэгуляваць пытанне бесперашкоднага транзіту замежнікаў з расійскай візай у РФ праз Беларусь і таксама механізм ў дачыненні да беларускіх віз.

"Праект пагаднення цалкам узгоднены, цяпер ён у аператыўным парадку будзе накіраваны на ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, каб прадставіць яго на падпісанне 13 снежня", - паведаміў Бягун.

Ён нагадаў, што 13 снежня ў Брэсце пройдзе пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Бягун растлумачыў, што дадзенае пагадненне накіравана на тое, каб выпрацаваць механізм транзіту грамадзян трэціх дзяржаў, якія маюць расійскую ці беларускую візы, па тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

Паводле яго слоў, калі гэта пагадненне будуць падпісана і ўступіць у сілу да 20 мая 2019 года, то значна спросціцца прыбыццё ў Беларусь на II Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у Мінску ў чэрвені 2019 года.

Расійскую дэлегацыю на нарадзе ў Брэсце ўзначаліў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Гаравы, беларускую - намеснік міністра ўнутраных спраў-начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Мельчанка.

Тэги:
Візы, Масква, Мінск

Галоўныя тэмы