Румас і Мядзведзеў не падпісалі пагадненне па візах

© Sputnik / Виктор ТолочкоСяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў у Брэсце
Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў у Брэсце - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падпісанне дакумента адклалі з-за беларускага боку - у рэспубліцы не завяршылі некаторыя працэдуры.

МІНСК, 14 сне - Sputnik. Беларусь і Расія не падпісалі пагадненне аб узаемным прызнанні візаў з-за не завершаных беларускім бокам унутрыдзяржаўных працэдур, заявіў у чацвер у Брэсце прэм'ер-міністр рэспублікі Сяргей Румас.

Начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі (прэс-сакратар) МЗС Анатоль Глаз - Sputnik Беларусь
Падпісанне візавага пагаднення з ЕС паменшыць колькасць віз для беларусаў

Меркавалася, што міжурадавае пагадненне будзе падпісанае 13 снежня на пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, якое праходзіць у абласным цэнтры, удзел у ім прымаў кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў.

"Думаю, што ў бліжэйшы час мы іх (унутрыдзяржаўныя працэдуры па дакуменце - Sputnik) скончым, і пагадненне будзе гатова да падпісання", - паведаміў Румас пасля паседжання.

Дакумент, у прыватнасці, прадугледжвае, што замежныя грамадзяне, у якіх ёсць беларуская віза, змогуць ўязджаць у Расію і знаходзіцца на тэрыторыі РФ да заканчэння тэрміну яе дзеяння. Такія ж правілы будуць дзейнічаць у Беларусі для замежнікаў, якія маюць расійскую візу. Пагадненнем таксама будзе ўведзена інтэграцыя інфармацыйных рэсурсаў, каб краіны маглі абменьвацца звесткамі аб людзях, якія перасякаюць межы, ануляваных і выдадзеных візах, дазволах на пражыванне.

Беларускі бок разлічвае, што пагадненне будзе падпісана да 20 мая наступнага года - часу пачатку дзеяння бязвіза для замежнікаў, якія маюць акрэдытацыю на II Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у Мінску.

Стужка навiн
0