14:23 21 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.24
Разам у заўтра нам ісці: свой гімн з'явіўся ў Саюзнай дзяржавы

Разам у заўтра нам ісці: свой гімн з'явіўся ў Саюзнай дзяржавы

© Sputnik Мария Амелина
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
3310

Саюзны гімн выканаў Анатоль Ярмоленка, у тэксце яго чаргуюцца куплеты і радкі на дзвюх мовах Саюзнай дзяржавы.

МІНСК, 26 сне - Sputnik. У Саюзнай дзяржавы з'явіўся свой гімн, яго выбралі ў ходзе конкурсу "Грамадзянскія сімвалы Саюзнай дзяржавы", аб гэтай падзеі паведамілі ў Грамадскай палаце міждзяржаўнага аб'яднання.

За 20-гадовую гісторыю існавання Саюзнай дзяржавы яго дзяржаўную сімволіку так і не зацвердзілі, у тым ліку таму, што няма ніякага саюзнага канстытуцыйнага акту, які б яе замацоўваў. Таму ў маі 2018 года Грамадская Палата Саюзнай дзяржавы абвясціла конкурс "Грамадзянскія сімвалы Саюзнай дзяржавы", падчас якога меркавалася стварэнне гімна.

У гэтай намінацыі пераможцам стаў гімн, тэкст якога змяшчае куплеты на рускай і на беларускай мовах. Аўтарам ідэі і выканаўцам гімна стаў народны артыст Беларусі, кіраўнік ансамбля "Сябры" Анатоль Ярмоленка. Тэкст гімна напісалі член Саюза пісьменнікаў Беларусі генерал-маёр Іван Юркін і член Саюза пісьменнікаў Масквы, заслужаны артыст Расіі Сымон Асіяшвілі.

"Над Беларусью и Россией

Одна звезда навек зажглась.

Любые времена осилим,

Корнями общими сплетясь", - гаворыцца ў рускамоўнай частцы гімна.

У беларускамоўнай частцы аўтары падкрэслілі важнасць саюза Расеі і Беларусі і сяброўскія адносіны паміж краінамі:

"Заўжды мы разам побач будзем

У працы, марах і ў жыцці,

Наказ бацькоў мы не забудзем

Сяброўства берагчы".

Поўны тэкст гімна ужо даступны ў інтэрнэце. У сетцы таксама можна паслухаць пяць версій музычнага твора, якія запісалі для ўдзелу ў конкурсе.

Тэги:
Саюзная дзяржава, Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы