Дата наступнай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна пакуль не названая

© Sputnik / Екатерина Штукина / Перайсці ў медыябанкУладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні ВДС у Мінску
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні ВДС у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнты дамовіліся сустрэцца яшчэ раз да канца бягучага года, гэта значыць перамовы адбудуцца з дня на дзень.

МІНСК, 26 сне - Sputnik. Дата наступнай сустрэчы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і расійскага лідара Уладзіміра Пуціна пакуль не названая, паведамляе Sputnik.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Эйсмант: Лукашэнка і Пуцін дамовіліся аб яшчэ адной сустрэчы да Новага года

Нагадаем, чатырохгадзінная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна прайшла ў Крамлі 25 снежня. Прэзідэнты абмеркавалі самыя праблемныя пытанні ў адносінах дзвюх краін, у тым ліку цэны на энергарэсурсы і падатковы манеўр. Яны дамовіліся стварыць рабочыя групы з членаў урадаў дзвюх краін, каб выпрацаваць прапановы па вырашэнні існуючых праблем.

Таксама дамовіліся прэзідэнты яшчэ раз сустрэцца да Новага года - каб прыняць рашэнні, якія не церпяць адкладаў. Дата і месца будучай сустрэчы пакуль не названыя, аднак відавочна, што адбудзецца яна з дня на дзень: да канца года застаецца толькі пяць дзён.

Мінулыя перамовы, якія прайшлі напярэдадні ў Маскве, прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант называла канструктыўнымі. Паводле яе слоў, прэзідэнты абмеркавалі ўвесь спектр пытанняў агульнага парадку дня. Пазіцыі, адзначала яна, былі збліжаны па многіх пытаннях.

Напярэдадні сустрэчы ў Маскве беларускі лідар збіраў нараду з кіраўніцтвам урада: абмяркоўвалася пытанне супрацоўніцтва з Расіяй. Лукашэнка канстатаваў, што перамовы будуць няпростымі. Зрэшты, члены ўрада спрабуюць быць настроенымі на пазітыў: так, кіраўнік Мінфіна Максім Ермаловіч на мінулым тыдні заяўляў пра тое, што глядзіць з аптымізмам на перспектывы дамоўленасцей па кампенсацыі за падатковы манеўр - гэтая тэма ў перамовах Мінска і Масквы з'яўляецца ключавой.

У рамках расійскага "падатковага манеўру" мяркуецца паэтапнае памяншэнне экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, з-за чаго нафта для Беларусі падаражэе, а беларускі бюджэт недаатрымае прыбытак на продажы нафтапрадуктаў.

Урад ацэньвае страты за ўвесь перыяд рэалізацыі Расіяй манеўру - з 2019 па 2024 год - да 11 мільярдаў долараў, а страты бюджэту ў 2019 годзе складуць прыкладна 300 мільёнаў долараў.

Стужка навiн
0