08:22 22 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Сустрэча Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы

Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным 29 снежня

© Sputnik / Михаил Клементьев
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
2710

Сустрэча прэзідэнтаў Расіі і Беларусі пройдзе ў Маскве.

МІНСК, 28 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 снежня зробіць рабочы візіт у Расію, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Кіраўнікі дзвюх дзяржаў правялі сустрэчу 25 снежня, на якой абмеркавалі цэны на энергарэсурсы і будучыя змены ў расійскім падатковым заканадаўстве. Тады яны прынялі рашэнне правесці яшчэ адну сустрэчу да Новага года для прыняцця рашэнняў, "якія не церпяць адкладаў".

"У Маскве прэзідэнты дзвюх краін працягнуць размову па актуальных пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва, якія бакі падрабязна абмеркавалі ў розных фарматах на сустрэчы ў Крамлі 25 снежня", - заявілі ў прэс-службе.

Абмяркуюць набалелае

У мінулую сераду прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што бакам пакуль не ўдалося наблізіць пазіцыі па нафтавым падатковым манеўры.

Прынцыповым для Мінска застаюцца пытанні фарміравання коштаў на расійскій прыродны газ і рэалізацыя падатковага манеўру.

Падчас перамоў 25 снежня прэзідэнты не змаглі прыйсці да кансенсусу па гэтых пытаннях, але вырашылі заснаваць працоўную групу, якая будзе займацца падрыхтоўкай прапаноў па рашэнні праблемных пытанняў. Рабочая група фарміруецца зыходзячы з палажэнняў Саюзнай дамовы, з беларускага боку яе ўзначаліць міністр эканомікі Дзмітрый Крутой.

Тэги:
Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка, Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы