Лукашэнка: у Беларусі Валодзіна ведаюць як выдатнага палітычнага дзеяча

© Sputnik / Владимир Федоренко / Перайсці ў медыябанкСтаршыня Дзяржащнай Думы РФ Вячаслаў Валодзін
Старшыня Дзяржащнай Думы РФ Вячаслаў Валодзін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што на чале з Валодзіным парламент і парламенцкі сход будуць супрацоўнічаць на карысць двух народаў.

МІНСК, 4 лют - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальны адрас спікеру Дзяржаўнай Думы і Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі Вячаславу Валодзіну з нагоды яго 55-годдзя.

"У Беларусі вас ведаюць як выдатнага палітычнага дзеяча і прыхільніка беларуска-расійскай інтэграцыі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка напісаў ў віншаванні, што на чале з Валодзіным расійскі парламент і парламенцкі сход будуць і далей памнажаць традыцыі супрацоўніцтва дэпутатаў на карысць двух брацкіх народаў.

Як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, Лукашэнка пажадаў Валодзіну моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у рэалізацыі планаў.

У якасці старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Вячаслаў Валодзін працуе з 5 кастрычніка 2016 года.

У папярэднія гады расійскі палітык абіраўся ў якасці дэпутата парламента, працаваў у апараце ўрада і адміністрацыі прэзідэнта.

Стужка навiн
0