Макей назваў галоўную задачу беларускай дыпламатыі

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр замежных спраў Уладзімір Макей на калегіі МЗС
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей на калегіі МЗС - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У мінулым годзе беларускі экспарт вырас на 15% і дасягнуў адзнакі ў 33 мільярды долараў.

МІНСК, 20 лют - Sputnik. Ініцыятыва прэзідэнта аб правядзенні маштабнага дыялогу аналагічнага Хельсінскаму працэсу знаходзіць усё больш прыхільнікаў, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Палац Незалежнасці ў Мінску - Sputnik Беларусь
Лукашэнка: Беларусь адыгрывае ўсё большую ролю ў свеце

Паводле яго слоў, падчас выніковай калегіі ведамства будуць заслуханыя даклады паслоў у Расіі, Кітаі, Турцыі.

"Таму, што менавіта з гэтымі краінамі самае вялікае адмоўнае сальда знешнегандлёвага балансу. Хачу пачуць меркаванне паслоў на гэты конт", - адзначыў міністр.

"2018 год быў для нас напружаным і адначасова выніковым. Варта адзначыць, што ў няпростых знешнепалітычных умовах наша краіна вытрымала курс на забеспячэнне суверэнітэту, правядзенне збалансаванай шматвектарнай палітыкі", - канстатаваў Макей.

На думку міністра, у нашых партнёраў, у тым ліку - заходніх, мацнее адчуванне своечасовасці і мэтазгоднасці ініцыятывы прэзідэнта Беларусі аб арганізацыі новага шырокага дыялогу, аналагічнага Хельсінскаму працэсу. Пры гэтым у "2019 годзе нам трэба нарошчваць крытычную масу прыхільнікаў гэтай ідэі, настойліва лабіраваць яе праз палітычныя эліты, грамадскія структуры, экспертную супольнасць".

У знешняй палітыцы па-ранейшаму застаецца актуальнай задача павышэння ролі Беларусі ў рэгіянальнай і сусветнай палітыцы.

Прычым Уладзімір Макей адзначыў, што наша краіна дакладна выконвае свае абавязацельствы ў рамках стратэгічнага партнёрства з Расіяй.

"Беларусь працягнула ўмацоўваць тэндэнцыю да нармалізацыі адносін на еўраатлантычным вектары. Актыўна развіваўся палітычны дыялог і супрацоўніцтва з дзяржавамі СНД, а таксама краінамі Азіі, Блізкага Усходу, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі", - падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Праўда, уся дзейнасць накіравана на дыверсіфікацыю знешнеэканамічнай дзейнасці. Актуальным застаецца пошук новых рынкаў.

"У 2018 экспарт вырас на 15% і дасягнуў лічбы 33,7 мільярдаў долараў", - падсумаваў Уладзімір Макей.

Стужка навiн
0