12:42 19 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.27
Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Эстоніі міру і працвітання

Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Эстоніі міру і працвітання

© Sputnik /
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў прэзідэнта гэтай краіны і ўсіх эстонцаў з галоўным нацыянальным святам.

МІНСК, 24 лют - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі павіншаваў прэзідэнта Эстоніі Керсці Кальюлайд з Днём Незалежнасці і пажадаў народу Эстоніі міру і працвітання, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі ў віншаванні адзначыў, што Беларусь і Эстонія маюць надзейны падмурак для палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.

"Шматгадовы вопыт добрасуседства нашых краін, пабрацімскія сувязі гарадоў і рэгіёнаў, трывалыя гуманітарныя і чалавечыя кантакты будуць і далей служыць надзейным падмуркам для палітычнага дыялогу і ўмацавання гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя гэтага, прэзідэнт Беларусі пажадаў народу Эстоніі міру і працвітання.

Дарэчы, у маі мінулага года Аляксандр Лукашэнка, прызначыўшы Вячаслава Качанава надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Эстонскую Рэспубліку, заўважыў, што гэта блізкая нам дзяржава і людзі, якія там жывуць, добра ставяцца да беларусаў.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Эстонія

Галоўныя тэмы