Лукашэнка павіншаваў Зяленскага з перамогай на выбарах

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як адзначыў кіраўнік дзяржавы ў віншаванні, падмуркам адносін паміж краінамі з'яўляюцца "загартаваныя сумеснай гісторыяй" брацкія сувязі беларусаў і ўкраінцаў.

МІНСК, 22 кра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Зяленскага з перамогай на ўкраінскіх прэзідэнцкіх выбарах, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара ў панядзелак.

Павіншавалі новага прэзідэнта Украіны ўжо некалькі сусветных лідараў, уключаючы кіраўніка Францыі Эмануэля Макрона, амерыканскага лідара Дональда Трампа і прэм'ера Канады Джасціна Трудо. Свае віншаванні Зяленскаму накіраваў і прэзідэнт Беларусі.

"З задавальненнем адзначаю, што падмуркам адносін паміж нашымі краінамі традыцыйна з'яўляюцца загартаваныя сумеснай гісторыяй брацкія сувязі беларусаў і ўкраінцаў. Пацвярджаю, Беларусь заўсёды была і застанецца для Украіны прадказальным партнёрам, надзейным суседам і добрым сябрам", - гаворыцца ў віншаванні Лукашэнкі.

Беларускі лідар перакананы, што сумесныя намаганні дазволяць захаваць на доўгі час і паглыбіць пазітыўную дынаміку двухбаковага супрацоўніцтва, а дзейнасць Уладзіміра Зяленскага ў якасці кіраўніка дзяржавы будзе садзейнічаць росквіту Украіны, усталяванню міру і грамадзянскай згоды.

Таксама Лукашэнка пажадаў Зяленскаму моцнага здароўя і здзяйснення ўсіх планаў на карысць дружалюбнага ўкраінскага народа.

Уладзімір Зяленскі перамог у другім туры выбараў прэзідэнта Украіны: па дадзеных экзітполаў, за яго аддалі галасы больш за 73% украінцаў. На перамогу Зяленскага паказваюць і дадзеныя ЦВК Украіны - апрацоўка бюлетэняў амаль завершана.

Стужка навiн
0