Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Дзяржаўнага герба і сцяга

© Sputnik / Андрей Александров / Перайсці ў медыябанкБеларуская моладзь падчас тэатральна-спартыўнага шэсця на парадзе ў гонар Дня Незалежнасці Беларусі
Беларуская моладзь падчас тэатральна-спартыўнага шэсця на парадзе ў гонар Дня Незалежнасці Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзень Дзяржаўнага герба і сцяга Беларусь адзначае штогод, пачынаючы з 1998 года, у другую нядзелю мая.

МІНСК, 11 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Дзяржаўнага герба і сцяга рэспублікі, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Гэта сімвалы суверэнітэту краіны, якія ўвасабляюць у сабе нацыянальную ідэю, адлюстроўваюць слаўную гісторыю і шматгадовыя традыцыі, падкрэсліваюць нашу самаідэнтычнасць і незалежнасць у выбары шляху развіцця. З'яўляючыся злучным звяном паміж пакаленнямі, яны аб'ядноўваюць беларусаў у імкненні да справядлівасці, добрасуседства і міру", - гаворыцца ў звароце прэзідэнта.

"Менавіта з павагі да дзяржаўнай сімволікі, шанавання духоўных каштоўнасцяў народа і культурнай спадчыны краіны пачынаецца любоў да Радзімы, усведамленне датычнасці да яе лёсу і адказнасці за будучыню", - перакананы кіраўнік дзяржавы.

Не проста сімволіка

Дзяржаўны герб і сцяг Беларусі былі змененыя па выніках ініцыяванага кіраўніком дзяржавы рэферэндуму, што прайшоў 14 мая 1995 года. За прыняцце новага сцяга і герба прагаласавала 75,1% удзельнікаў плебісцыту. Вялікую падтрымку атрымалі і пытанні, якія тычыліся надання рускай мове статусу дзяржаўнай і інтэграцыі з Расіяй. "За" па гэтых пунктах прагаласавала 83,3%.

© SputnikПершая паласа "Народнай газеты" (1995 год)
Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Дзяржаўнага герба і сцяга - Sputnik Беларусь
Першая паласа "Народнай газеты" (1995 год)

У выніку Беларусь, адзіная з былых рэспублік СССР, вярнула сабе крыху падрэдагаваныя савецкія сімвалы.

© Photo : 90s.byДэмантаж герба "Пагоня" з фасада Дома ўрада
Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Дзяржаўнага герба і сцяга - Sputnik Беларусь
Дэмантаж герба "Пагоня" з фасада Дома ўрада

Са сцяга БССР зніклі серп, молат і зорка. Акрамя таго, вузкая паласа ўздоўж дрэўка стала белай, а арнамент на ёй - чырвоным (на сцягу Беларускай ССР усё было наадварот: белы арнамент на чырвоным фоне).

"Чырвоны колер на нашым сцягу - гэта колер пераможных штандараў грунвальдскай перамогі беларускіх палкоў над крыжакамі. Гэта колер сцягаў дывізій Чырвонай Арміі і беларускіх партызанскіх брыгад, якія вызвалялі нашу зямлю ад фашысцкіх акупантаў і іх прыслужнікаў. Зялёны колер увасабляе надзею, вясну і адраджэнне; гэта колер нашых лясоў і палёў. Белы колер - увасабленне духоўнай чысціні", - так Лукашэнка расшыфраваў у 1996 годзе сімвалізм, закладзены ў дзяржаўным сцягу.

© Photo : Геннадий Жинков, БелТАЛукашэнка 6 лістапада на плошчы Дзяржаўнага сцяга
Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Дзяржаўнага герба і сцяга - Sputnik Беларусь
Лукашэнка 6 лістапада на плошчы Дзяржаўнага сцяга

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой зялёны контур Беларусі ў залатых промнях сонца над зямным шарам. Зверху контура знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева - ільну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу зроблены надпіс золатам: "Рэспублiка Беларусь".

© Sputnik / Виктор ТолочкоГерб і сцяг Рэспублікі Беларусь
Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Дзяржаўнага герба і сцяга - Sputnik Беларусь
Герб і сцяг Рэспублікі Беларусь

"Герб, сцяг і гімн - гэта не проста сімволіка, а візітная картка міралюбнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, чый аўтарытэт бясспрэчна прызнаны на міжнароднай арэне", - адзначаў прэзідэнт.

Стужка навiн
0