Да падпісання візавага пагаднення паміж Беларуссю і ЕС усё гатова

© SputnikДа падпісання візавага пагаднення паміж Беларуссю і ЕС усё гатова
Да падпісання візавага пагаднення паміж Беларуссю і ЕС усё гатова - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пагадненне аб прыярытэтах партнёрства сёння блакуецца з-за пазіцыі афіцыйнага Вільнюса.

МІНСК, 14 мая - Sputnik. Пагадненне паміж Беларуссю і Еўрасаюзам аб спрашчэнні візавага рэжыму практычна гатова да падпісання, заявіў у эфіры тэлеканала АНТ еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Ёханэс Хан.

Шэнгенская віза - Sputnik Беларусь
Ужо дакладна: шэнгенскія візы падаражэюць да 80 еўра

Афіцыйныя Мінск і Брусэль ужо некалькі гадоў абмяркоўваюць шэраг важных пагадненняў, у тым ліку - пра прыярытэты партнёрства, спрашчэнне візавага рэжыму і рэадмісіі. Сёння дакументы практычна гатовыя, аднак даты падпісання пакуль не вядомыя.

Асноўная прычына ў тым, што Беларусь і Еўрасаюз да гэтага часу не падпісалі пагадненне аб прыярытэтах партнёрства - пазіцыя Літвы. Аднак і гэта не ставіць крыж на дакуменце.

"Зараз мы абмяркоўваем з краінамі-партнёрамі, як вырашыць гэтую праблему, якая паўстала паміж Літвой і Беларуссю", - заявіў у панядзелак журналістам у кулуарах саміту "Усходняга партнёрства" Хан.

Еўракамісар падкрэсліў, што пагадненне аб прыярытэтах супрацоўніцтва будзе падпісана. Лёс іншых пагадненняў - аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі - менш няясны: дакументы ўжо гатовыя, перамовы па іх завершаны.

"Літаральна шукаем месца і час для падпісання", - дадаў Хан.

У выпадку падпісання пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму шэнгенскія візы для беларусаў патаннеюць да 35 еўра. У адваротным выпадку неўзабаве атрымаць візу стане яшчэ даражэй, чым цяпер - яе кошт неўзабаве будзе павялічаны для трэціх краін да 80 еўра.

Стужка навiн
0