Акцыя салідарнасці з Вышынскім праходзіць каля пасольства Украіны ў Маскве

Падпісацца
У красавіку 2019 года больш за 250 журналістаў у Расіі і па ўсім свеце падпісалі зварот да Уладзіміра Зяленскага з заклікам вызваліць Вышынскага.

Акцыя салідарнасці з кіраўніком партала РІА "Новости Украина" Кірылам Вышынскім, які вось ужо год знаходзіцца за кратамі па надуманым абвінавачванні ў дзяржздрадзе, праходзіць каля пасольства Украіны ў Маскве.

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкУдзельнікі акцыі ў падтрымку Кірыла Вышынскага каля будынка пасольства Украіны ў Маскве
Акцыя салідарнасці з Вышынскім праходзіць каля пасольства Украіны ў Маскве - Sputnik Беларусь
Удзельнікі акцыі ў падтрымку Кірыла Вышынскага каля будынка пасольства Украіны ў Маскве

Напярэдадні МІА "Россия сегодня" заклікала калегаў-журналістаў і ўсіх, каму неабыякавыя лёс Кірыла, такія паняцці, як свабода слова і справядлівасць, далучыцца да маніфэстацыі ў сераду ў 10:00 каля будынка дыппрадстаўніцтва па адрасе: Лявонцьеўскі завулак, д. 18. Акцыя працягнецца паўтары гадзіны і пройдзе пад лозунгам "Волю Вышынскаму!".

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкУдзельнікі акцыі ў падтрымку Кірыла Вышынскага каля будынка пасольства Украіны ў Маскве
Акцыя салідарнасці з Вышынскім праходзіць каля пасольства Украіны ў Маскве - Sputnik Беларусь
Удзельнікі акцыі ў падтрымку Кірыла Вышынскага каля будынка пасольства Украіны ў Маскве

У пікеце каля сцен пасольства бяруць удзел журналісты, грамадскія дзеячы, праваабаронцы, проста неабыякавыя людзі. Яны трымаюць банэры і транспаранты з фотаздымкамі Кірыла, сімволікай салідарнасці з ім і заклікамі да ўладаў Украіны і асабіста да прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага вызваліць Вышынскага. Адзін з транспарантаў, даўжынёй 365 сантыметраў, сімвалізуе кожны дзень, праведзены Кірылам у зняволенні.

Справа Кірыла Вышынскага

Кіраўнік партала РІА Новости Украина Кірыл Вышынскі - Sputnik Беларусь
Я гатовы змагацца: ліст з украінскай турмы
Кіраўнік інфармацыйнага партнёра МІА "Россия сегодня", партала РІА "Новости Украина" Кірыл Вышынскі быў узяты пад варту ў Кіеве 15 мая 2018 года. Журналісту аб'явілі, што ён падазраецца ў падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса і дзяржздрадзе. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Херсонскі гарадскі суд 17 мая арыштаваў Вышынскага.

Падчас аднаго з судовых пасяджэнняў ён звярнуўся па дапамогу да расійскага лідара Уладзіміра Пуціна і заявіў, што адмовіцца ад ўкраінскага грамадзянства. Пуцін назваў сітуацыю беспрэцэдэнтнай, заявіўшы, што Вышынскага арыштавалі "за яго прамую прафесійную дзейнасць, за ажыццяўленне яго журналісцкай функцыі". Масква накіравала Кіеву ноты пратэсту з патрабаваннем спыніць гвалт над прадстаўнікамі прэсы.

Занепакоенасць лёсам Вышынскага выказваў і генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер, які нагадаў, што ўсе краіны - члены арганізацыі павінны выконваць міжнародныя стандарты і не ўмешвацца ў працу СМІ. Кірыл Вышынскі быў намінаваны на Сусветную прэмію ЮНЕСКА/Гільерма Кано за ўнёсак у справу свабоды друку.

Стужка навiн
0