05:11 21 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.19
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Прэзідэнт запатрабаваў годна падрыхтавацца да выбараў

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
3410

Кіраўнік дзяржавы назваў выбары іспытам і даручыў арганізаваць усё так, каб не было прэтэнзій з боку народа.

МІНСК, 16 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад мясцовых органаў улады годна арганізаваць дзве перадвыбарчыя кампаніі - парламенцкую і прэзідэнцкую.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што у 2019 і 2020 годзе Беларусь чакаюць дзве важныя палітычныя падзеі - парламенцкія і прэзыдэнцкія выбары.

"Партыі няма, якая б, як раней (у савецкія часы - Sputnik) займалася палітычнымі кампаніямі. Прыходзіцца вам займацца. Трэба, каб гэта ўсё было годна. У нас сёння ёсць усё, каб нармальна ўвайсці ў перадвыбарчыя гэтыя кампаніі і нармальна выглядаць перад людзьмі", - цытуе БелТА словы кіраўніка дзяржавы.

Ён прызнаў, што крытыкі пазбегнуць наўрад ці атрымаецца і сказаў, што "людзі заўсёды ўладу крытыкавалі і будуць крытыкаваць".

Выбары ён назваў іспытам, які "давядзецца здаваць". І запатрабаваў ад мясцовай улады, каб усё прайшло "годна, прыгожа". Прэзідэнт адзначыў, што галоўнае ў абедзвюх кампаніях - арганізаваць усё такім чынам, каб прэтэнзій не было з боку народа, але таксама і з боку краін-суседак.

Парламенцкія выбары пройдуць у Беларусі да канца года. Дакладная дата пакуль невядомая, але кіраўнік дзяржавы раней прапаноўваў прызначыць днём выбараў 7 лістапада. Пасля парламенцкіх павінны адбыцца выбары прэзідэнта. Згодна з дзеючым заканадаўствам, яны павінны прайсці не пазней за 30 жніўня 2020 года.

Чытайце таксама:

Тэги:
Беларусь, Выбары, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы