МІНСК, 23 мая - Sputnik. Беларусь сумесна з ЮНЕСКА за апошнія 20 гадоў рэалізавала 200 праграм, сказаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
"Планаў, як казаў класік, "громадье". За гэтыя 65 гадоў дасягнута многае. У 1956 годзе Беларусь стала членам ЮНЕСКА. Тады мы яшчэ цмяна ўяўлялі, што гэта дасць нашай краіне", - адказаў міністр на пытанне аб планах супрацоўніцтва з арганізацыяй.
Паводле яго слоў, цяпер супрацоўніцтва з ЮНЕСКА ў гуманітарнай сферы дае Беларусі вельмі многае.
"За апошнія 20 гадоў у нас рэалізавана з ЮНЕСКА 200 сумесных праграм у розных сферах. Вельмі важна, што мы самі імкнемся актыўна ўдзельнічаць у дзейнасці ЮНЕСКА", - заявіў Макей.
Пры гэтым ён нагадаў, што за гэтыя гады Беларусь пяць разоў выбіралі ў кіруючыя органы ЮНЕСКА. "З 2017 па 2021 гады мы з'яўляемся членамі выканаўчага савета ЮНЕСКА", - нагадаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.
Пры гэтым прадстаўнікі Беларусі актыўна ўносяць прапановы па прасоўванні беларускай тэматыкі. Мінск таксама супрацоўнічае ў арганізацыі з прадстаўнікамі краін-суседзяў.
"Мы прасоўваем шэраг ініцыятыў, якія важныя ў рэгіянальным плане, гэта вельмі важна. Мы задаволены станам нашага супрацоўніцтва з ЮНЕСКА", - адзначыў Макей.
Напрыканцы ён дадаў, што наша краіна і ў далейшым будзе ўносіць прапановы ў дадзенай арганізацыі, якія будуць спрыяць падтрыманню рэгіянальнай стабільнасці.