15:21 09 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.32
Парламенцкія выбары ў Беларусі

Цэнтрвыбаркам Беларусі ўстанавіў колькасць выбаршчыкаў

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
2410

Ярмошына лічыць, што парламенцкая кампанія будзе не самай шматлікай па колькасці прэтэндэнтаў на дэпутацкае крэсла.

МІНСК, 29 мая - Sputnik. Цэнтрвыбаркам Беларусі ўстанавіў сярэднюю колькасць выбаршчыкаў на выбарчую акругу на будучыя парламенцкія выбары, зацверджаны яны будуць пасля таго, як будзе прызначаная дата выбараў.

Сёння ў Мінску прайшло падрыхтоўчае пасяджэнне ЦВК, на якім разглядаліся пяць пытанняў, у ліку якіх, акрамя ўстанаўлення сярэдняй колькасці выбаршчыкаў, зацвярджэнне метадычных дапаможнікаў і парадку трэнінгаў для ўчастковых выбарчых камісій.

Як паведаміла кіраўнік ЦВК на пасяджэнні, сярэдні лік выбаршчыкаў на выбарчы ўчастак складзе амаль 63 тысячы.

"Сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на акругу зацверджана, каб былі юрыдычныя падставы для падрыхтоўкі межаў выбарчых акругаў, якія павінны быць зацверджаны адразу ж пасля прызначэння выбараў", - сказала яна.

Кіраўнік ЦВК таксама лічыць, што будучыя парламенцкія выбары не будуць самымі шматлікімі па ліку кандыдатаў на парламенцкае крэсла.

"Я не думаю, што будзе шмат кандыдатаў. Самай шматлікай па колькасці прэтэндэнтаў была парламенцкая кампанія 2000 года", - сказала Ярмошына.

Як раней паведамлялася, ЦВК прапануе правесці выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 17 лістапада, членаў Савета Рэспублікі - 7 лістапада.

Тэги:
Парламенцкія выбары, Лідзія Ярмошына, ЦВК Рэспублікі Беларусь, Беларусь

Галоўныя тэмы