00:18 19 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.20
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.45
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрапейскія гульні - 2019 (192)
22 0 0

Другія Еўрагульні пройдуць у Беларусі з 21 па 30 чэрвеня, чакаецца, што на іх адкрыцці будуць прысутнічаць вышэйшыя службовыя асобы і чыноўнікі шэрагу дзяржаў.

МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў мае намер наведаць Беларусь для ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў, паведаміла ў панядзелак прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі.

У Мінску ў панядзелак 3 чэрвеня прайшла сустрэча намесніка кіраўніка МЗС Андрэя Дапкюнаса з паслом Азербайджана Лаціфам Гандзілавым, дадзеная тэма была абмеркавана на гэтых перамовах.

"Бакі абмеркавалі пытанні далейшага ўмацавання шматпланавага супрацоўніцтва дзвюх краін у міжнародных арганізацыях, у тым ліку ў рамках сістэмы ААН. Беларускі і азербайджанскі дыпламаты закранулі тэму падрыхтоўкі да візіту прэзідэнта Азербайджана ў Беларусь для ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў", - паведамілі ў МЗС.

Акрамя таго, Дапкюнас і Гандзілаў абмяняліся думкамі аб узаемадзеянні Мінска і Баку ў рамках Руху недалучэння, у тым ліку ў кантэксце будучага старшынства Азербайджана ў руху і саміту арганізацыі, які адбудзецца ў Баку ў кастрычніку бягучага года.

Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (192)
Тэги:
Азербайджан, Беларусь, Еўрапейскія гульні, Ільхам Аліеў

Галоўныя тэмы