МІНСК, 4 чэр - Sputnik. Беларускі прэм'ер-міністр Сяргей Румас і дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота абмеркавалі працу над праграмай далейшай інтэграцыі.
Раней кіраўнік беларускага ўрада і яго расійскі калега Дзмітрый Мядзведзеў дамовіліся аб падрыхтоўцы зводнага дакумента падчас перамоваў напрыканцы мая.
На палях саміту ЕАЭС у сталіцы Казахстана Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін вырашылі правесці сустрэчу на вышэйшым узроўні ўжо пасля таго, як урады дзвюх краін прапрацуюць праграму далейшай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы.
"Да 21 чэрвеня мы павінны мець узгодненую абноўленую праграму дзеянняў. На 70% мы сыходзімся", - нагадаў Сяргей Румас.
Паводле яго слоў, рабочыя групы па інтэграцыі працуюць фактычна кожны дзень і ў ходзе справаздач інфармуюць кіраўніка беларускага ўрада аб тым, як прасоўваецца працэс.
"І для сябе паставіў такую задачу, каб ужо да размовы з Дзмітрыем Анатольевічам (Мядзведзевым - Sputnik) мы на 90% узгаднілі пазіцыі", - цытуе прэм'ер-міністра Беларусі БелТА.