Лаўроў пра Саюзны дагавор: няма мэты вывесці кагосьці на "прэзідэнцкі трон"

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкМіністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства пракаментаваў чуткі аб тым, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін узначаліць Саюзную дзяржаву ў 2024 годзе.

МІНСК, 6 чэр - Sputnik. У Саюзным дагаворы Расіі і Беларусі няма спекуляцый адносна таго, каб вывесці кагосьці на "прэзідэнцкі трон", пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю РБК.

Міністр замежных спраў пракаментаваў чуткі, якія з'явіліся ў сакавіку гэтага года, аб тым, што прэзідэнт Расіі Пуцін можа ўзначаліць агульную дзяржаву ў 2024 годзе.

Дзяржаўныя сцягі Беларусі і Расіі - Sputnik Беларусь
Румас: да 21 чэрвеня мы павінны мець праграму дзеянняў па інтэграцыі

"У Саюзнай дамове няма нічога, што магло б падвесці да спекуляцый аб тым, што яго мэта - вывесці кагосьці на "прэзідэнцкі трон", - падкрэсліў Лаўроў.

Гэтую ж інфармацыю тады пракаментаваў і прэзідэнт Беларусі - ён таксама заявіў, што не бачыць намераў з боку расійскіх уладаў уключыць рэспубліку ў склад Расіі.

Сяргей Лаўроў таксама распавёў аб дзейнасці рабочай групы па ўрэгуляванні праблемных пытанняў і развіццю інтэграцыі паміж Расіяй і Беларуссю.

"Прайшло не так шмат часу. Пытанне сур'ёзнае, і яно тычыцца эканамічнай, фінансавай і падатковай сфер, шмат чаго іншага", - растлумачыў кіраўнік расійскага МЗС.

Міністр не стаў удавацца ў падрабязнасці, якія менавіта прапановы абмяркоўваюцца, бо перамовы ўсё яшчэ працягваюцца.

"Як паказвае практыка многіх краін і сітуацый у ААН, як толькі перамовы пачынаюць быць прадметам публічнай дыскусіі, то перагаворшчыкі адразу замыкаюцца ў сваіх пазіцыях, і нічога пазітыўнага не адбываецца. Па-іншаму не бывае", - адзначыў ён.

Нагадаем, што ў снежні 2018 года Мінск і Масква дамовіліся аб стварэнні рабочай групы па ўрэгуляванні праблемных пытанняў і развіццю далейшай інтэграцыі. Краіны абмяняліся прапановамі на гэты конт. У маі прэм'ер-міністры Расіі і Беларусі РФ Дзмітрый Мядзведзеў і Сяргей Румас на сустрэчы ва ўрадавай рэзідэнцыі ў Горках абмеркавалі пытанні інтэграцыі, дзе пазіцыі дзвюх краін разыходзяцца. На днях Румас заявіў, што да 21 чэрвеня дзяржавы павінны будуць мець праграму дзеянняў па інтэграцыі.

Стужка навiн
0