21:28 19 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Лукашэнке і Пуціну прадставяць прапановы па інтэграцыі да 25 чэрвеня

Лукашэнку і Пуціну прадставяць прапановы па інтэграцыі да 25 чэрвеня

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

Галоўная мэта інтэграцыі, на думку дэпутатаў, заключаецца ў стварэнні адзінага рынку і ўмоў працы для суб'ектаў эканомікі.

МІНСК, 17 чэр - Sputnik. Урады Беларусі і Расіі павінны да 25 чэрвеня прадаставіць прэзідэнтам дзвюх краін узгодненыя прапановы па інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, заявіў спікер беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, над адпаведнымі распараджэннямі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна працуюць чыноўнікі ў абедзвюх дзяржавах.

"Над гэтымі даручэннямі працуюць ўрады, ім дадзены тэрмін да 25 чэрвеня ўнесці прапановы (лідарам дзвюх краін - Sputnik) па далейшым паглыбленні нашай інтэграцыі", - адзначыў Андрэйчанка.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ў ходзе сесіі Парламенцкага хсоду Саюза Беларусі і Расіі "не замоўчваліся нявырашаныя пытанні", таму што інтэграцыйныя працэсы няпростыя па сваёй сутнасці і застаецца шмат нявырашаных праблем.

"Сутнасць зводзіцца да таго, што мы ўсё ж такі не змаглі стварыць адзіны рынак і стварыць роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання", - сказаў спікер ніжняй палаты парламента Беларусі.

У канцы мінулага года Лукашэнка і Пуцін дамовіліся аб стварэнні двухбаковай рабочай групы па пытаннях інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Беларускую частку ўзначаліў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой, а расійскую - міністр эканамічнага развіцця Максім Арэшкін.

Тэги:
Саюзная дзяржава, Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы