Лукашэнка заявіў, што Беларусь з Егіптам за 2 гады падвоілі тавараабарот

© REUTERS / VASILY FEDOSENKOПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фаттахов ас-Сісі, які знаходзіцца з афіцыйным візітам у Мінску
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фаттахов ас-Сісі, які знаходзіцца з афіцыйным візітам у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт афрыканскай дзяржавы Абдэль Фатах ас-Сісі знаходзіцца ў Мінску з трохдзённым візітам.

МІНСК, 18 чэр - Sputnik. Падчас сустрэчы са сваім егіпецкім калегам прэзідэнт Беларусі заявіў, што Мінск і Каір валодаюць патэнцыялам для развіцця гандлю і эканомікі.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў свой афіцыйны візіт у Егіпет два гады таму. Тады беларускі лідар і Абдэль Фатах ас-Сісі склалі сумесны план дзеянняў.

"Мы нямала зрабілі ў плане рэалізацыі гэтых мерапрыемстваў і падвоілі наш тавараабарот. Гэта добры пачатак, але не мяжа", - цытуе прэзідэнта Беларусі БелТА.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2016 годзе тавараабарот Мінска і Каіра складаў 57,8 мільёна долараў. У мінулым годзе ён дасягнуў адзнакі ў 108,7 мільёна долараў, пры гэтым экспарт беларускіх тавараў склаў 83 мільёны долараў.

Беларусь у асноўным экспартуе ў Егіпет металапрадукцыю, тэхніку і калійныя ўгнаенні, а імпартуе егіпецкую садавіну і гародніну.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0