03:15 16 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.29
  • 100 RUB3.23
Пуцін заклікаў комплексна вырашаць пытанне вызвалення ўкраінцаў і расіян

Пуцін заклікаў комплексна вырашаць пытанне вызвалення ўкраінцаў і расіян

© Sputnik / Алексей Никольский
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
910

Па словах расійскага лідара, пытанні вызвалення затрыманых ніколі не знікаюць з поля зроку.

МІНСК, 20 чэр - Sputnik. Пытанні вызвалення зняволеных украінцаў і расіян неабходна вырашаць комплексна, заявіў у ходзе Прамой лініі ў чацвер прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Жыхар Адэсы падчас Прамой лініі з Уладзімірам Пуціным задаў пытанне пра мінскія перамовы і магчымы абмен вязнямі.

"Па-першае, гэтыя пытанні ніколі не знікаюць з поля нашага зроку. Асабліва гэта тычыцца праблем людзей, якія апынуліся ў такой сітуацыі", - падкрэсліў Пуцін.

Займаўся раней гэтым пытаннем і ўкраінскі палітык Віктар Медвядчук, які нядаўна быў выведзены з "мінскага працэсу". Як адзначыў Пуцін, Медвядчук займаўся гэтым па даручэнні экс-прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

Пуцін дадаў, што Медвядчук гэтыя пытанні прымае блізка да сэрца. Не так даўно ён зноў уздымаў пытанне пра магчымасць вызвалення ўкраінскіх маракоў і шэрагу іншых асоб.

"Пытанні падобнага роду павінны вырашацца ў комплексе. Мы, перш чым вырашаць гэтыя пытанні, павінны разумець, як будзе вырашаны лёс тых, хто нам не абыякавы, у тым ліку грамадзяне РФ, якія знаходзяцца ў такой жа сітуацыі на Украіне", - дадаў Пуцін.

Нагадаем, больш за год прайшло з моманту арышту галоўнага рэдактара РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага, які мае расійскі пашпарт. Вызваліць журналіста неаднаразова заклікалі і міжнародныя журналісцкія арганізацыі, і афіцыйная Масква. Затрыманыя на тэрыторыі Украіны і іншыя расійскія грамадзяне.

Тэги:
Уладзімір Пуцін

Галоўныя тэмы