18:16 08 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Рабочы візіт прэм'ер-міністра РФ Д. Мядзведзева ў Беларусь

Мядзведзеў: значная частка пытанняў па інтэграцыі ўзгоднена

© Sputnik / Дмитрий Астахов
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
2310

Урады Расіі і Беларусі ў бліжэйшы час вынесуць на разгляд кіраўнікоў дзяржаў прапановы па далейшай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы.

МІНСК, 21 чэр - Sputnik. Значная частка пытанняў па інтэграцыі Беларусі і Расіі ўзгоднена, заявіў прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў на сустрэчы з беларускім лідарам Аляксандрам Лукашэнкам.

"Мы цяпер знаходзімся на вельмі важным перагаворным трэку, абмяркоўваем праграму дзеянняў па выкананні дагавора саюзнага нашага, праграму інтэграцыі. І сёння мы вельмі нядрэнна паразмаўлялі", - сказаў прэм'ер Расіі.

Пасля чаго дадаў, што "значная частка пытанняў, яна ўжо ўзгодненая, гэта не азначае, што не засталося нічога для прэзідэнтаў. Засталася значна меншая колькасць пытанняў, але самых складаных, па якіх трэба будзе вызначыцца нават з пункту гледжання палітыка-прававога".

На думку Дзмітрыя Мядзведзева, гэтая праца вядзецца ў інтарэсах нашых краін і народаў. Урады над гэтым добра папрацавалі.

"Мы зараз амаль гатовыя, каб перадаць усё гэта на разгляд на прэзідэнцкім узроўні. Спадзяемся, што гэта ўдасца зрабіць у ліпені месяцы вам, каб вырашыць нейкія пакінутыя моманты", - падкрэсліў прэм'ер Расіі.

Пасля чаго выказаў здагадку, што ў выпадку, калі прэзідэнты ўхваляць, у лістападзе можна будзе выйсці на падпісанне дарожных карт па рэалізацыі ўсіх гэтых ініцыятыў.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Дзмітрый Мядзведзеў, Беларусь, Расія

Галоўныя тэмы