Прэзідэнт Таджыкістана наведае цырымонію закрыцця II Еўрапейскіх гульняў

© Sputnik / Михаил Воскресенский / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон
Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон прыедзе ў Мінск ужо ў другой палове гэтага тыдня.

МІНСК, 25 чэр - Sputnik. Адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, паведаміла ў аўторак прэс-служба беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі двухбаковы парадак дня, а таксама пытанні развіцця супрацоўніцтва ў розных сферах з акцэнтам на падрыхтоўку будучага візіту Эмамалі Рахмона ў Беларусь у другой палове гэтага тыдня.

Паводле інфармацыі прэс-службы, акрамя афіцыйных мерапрыемстваў візіту прэзідэнт Таджыкістана таксама наведае цырымонію закрыцця II Еўрапейскіх гульняў.

Раней у ходзе сустрэчы з паслом Таджыкістана ў Беларусі Махмадшарыфам Хакдодам беларускі лідар распавёў, як напярэдадні закрыцця Еўрапейскіх гульняў мае намер годна сустрэць Эмамалі Рахмона і чаму трэба строга выконваць дарожную карту паміж Беларуссю і Таджыкістанам.

II Еўрапейскія гульні праходзяць у Мінску з 21 чэрвеня па 30 чэрвеня 2019 года. Апошнія навіны аб спаборніцтвах чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Стужка навiн
0