01:14 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Сцягі ў адлюстраванні на стэндзе з эмблемай ЕС

Лукашэнка не бачыць перашкод для ўзмацнення дыялогу з ЕС

© Sputnik / Алексей Витвицкий
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

На думку Віктарын, дыялог Беларусь - Еўрасаюз адкрыты па мностве пытанняў, у тым ліку палітычных і эканамічных.

МІНСК, 22 ліп - Sputnik. Беларусь гатова да актывізацыі дыялогу з Еўрапейскім саюзам па палітычных і эканамічных пытаннях, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын.

"Няма сёння перашкод для таго, каб узмацняць дыялог не толькі па эканамічных, але і палітычных пытаннях. Беларусь да гэтага гатовая. Давайце будзем у гэтым кірунку рухацца, не чакаючы якіх бы там ні было падзей: ці то парламенцкіх, ці то прэзідэнцкіх выбараў. Думаю, нашы адносіны важней за ўсякія палітычныя кампаніі ў вас ці ў нас", - цытуе словы Лукашэнкі прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў вялікі ўклад Андрэа Віктарын у развіццё адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Паводле ацэнкі Лукашэнкі, у апошнія гады гэтыя адносіны развіваюцца найбольш эфектыўна.

"Я вельмі спадзяюся, што на замену вам прыедзе годны чалавек. Я хачу пажадаць вам усялякіх поспехаў у Арменіі", - сказаў Лукашэнка Віктарын, якая завяршае сваю місію ў Беларусі. Ён таксама падзякаваў еўрапейскаму дыпламату за фінансавую падтрымку, якую ЕС робіць праектам у рэспубліцы, у тым ліку па развіццю інфраструктуры.

"Гэта трэба будзе не толькі беларусам, але і еўрапейцам", - заўважыў прэзідэнт.

Адкрыты дыялог

На думку спадарыні Віктарын, Беларусі і Еўрасаюзу ў апошнія гады ўдалося выбудаваць даверныя адносіны адзін з адным.

"Паміж намі адбываецца адкрыты дыялог як па палітычных тэмах, так і па эканамічных, а таксама па спецыфічных, асобных пытаннях, такіх як гандаль, мытныя пытанні і гэтак далей", - сказала дыпламат.

Па завяршэнні сваёй місіі ў Беларусі Віктарын накіруецца прадстаўляць інтарэсы Еўрасаюза ў Арменію. Прадстаўніцтва ЕС можа ўзначаліць начальнік упраўлення Расіі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Дзірк Шубель.

Беларусь у гэтым годзе цалкам завяршыла кансультацыі і перамовы з Еўрапейскім саюзам па пагадненні аб рэадмісіі і аблягчэнні візавага рэжыму. Раней еўракамісар па пытаннях суседства і пашырэння Ёханэс Хан таксама казаў, што Еўрасаюз і Беларусь практычна завяршылі перамовы па пагадненні аб рэадмісіі, бакам заставалася толькі дамовіцца пра час і месца падпісання.

Акрамя таго Беларусь працягвае перамовы з ЕС і аб падпісанні новых прыярытэтаў партнёрства. Рэспубліка і Еўрасаюз працуюць над "дарожнай картай" супрацоўніцтва да 2020 года. Гэты дакумент планавалася падпісаць яшчэ ў 2018-м, але пакуль ён застаецца непадпісаным. Бакі неаднаразова падкрэслівалі, што падпісанне прыярытэтаў партнёрства азнамянуе новы этап узаемадзеяння ЕС і Беларусі.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, ЕС

Галоўныя тэмы