https://bel.sputnik.by/20190723/Uladzmr-Makey-sustresya-z-novym-paslom-German-Manfredam-Khutereram-1042140193.html
Уладзімір Макей сустрэўся з новым паслом Германіі Манфрэдам Хутэрэрам
Уладзімір Макей сустрэўся з новым паслом Германіі Манфрэдам Хутэрэрам
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дыпведамства абмеркаваў з дыпламатам стан і перспектывы супрацоўніцтва паміж краінамі, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах. 23.07.2019, Sputnik Беларусь
2019-07-23T15:27+0300
2019-07-23T15:27+0300
2019-07-23T15:30+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104213/92/1042139247_16:0:1074:598_1920x0_80_0_0_029543d4c3623b365b45f7d1813d94bf.jpg
беларусь
германія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104213/92/1042139247_69:0:1021:598_1920x0_80_0_0_2e427a12e498217a72246d437e765cbe.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
палітыка, галоўнае, навіны , у беларусі, беларусь, германія, уладзімір макей
палітыка, галоўнае, навіны , у беларусі, беларусь, германія, уладзімір макей
Уладзімір Макей сустрэўся з новым паслом Германіі Манфрэдам Хутэрэрам
15:27 23.07.2019 (абноўлена: 15:30 23.07.2019) Кіраўнік дыпведамства абмеркаваў з дыпламатам стан і перспектывы супрацоўніцтва паміж краінамі, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах.
МІНСК, 23 ліп - Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў у аўторак сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Федэратыўнай Рэспублікі Германія Манфрэдам Хутэрэрам, пра гэта распавялі ў прэс-службе МЗС.
Сустрэча міністра і дыпламата прайшла з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат. Макей павіншаваў Хутэрэра з прызначэннем і выказаў надзею на далейшы прагрэс актыўнага двухбаковага дыялогу паміж Беларуссю і Германіяй на ўсіх узроўнях. Кіраўнік МЗС таксама запэўніў пасла, што беларускі бок падтрымлівае развіццё ўзаемавыгадных ініцыятыў у розных сферах.
Таксама Уладзімір Макей і Манфрэд Хутэрэр абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-нямецкага супрацоўніцтва, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах. Тэмай для размовы стала таксама ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і ЕС і пытанні рэгіянальнага парадку дня.
На днях былы міністр абароны Германіі Урсула фон дэр Ляен была абраная на пасаду старшыні Еўрапейскай камісіі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў палітыка з гэтай падзеяй і адзначыў, што ён разлічвае на паглыбленне палітычнага дыялогу паміж Беларуссю і ЕС, а таксама на пашырэнне супрацоўніцтва ў шэрагу сфер, у тым ліку ў інвестыцыйнай і гандлёвай дзейнасці, гуманітарнай галіне.