Наступнае пасяджэнне ЦВК пройдзе ў канцы жніўня

© Sputnik / Виктор ТолочкоЦэнтрвыбаркам Беларусі
Цэнтрвыбаркам Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
ЦВК зацвердзіў графік траншаў фінансавання выбараў, парадак удзелу ў выбарах, а таксама каляндарны план кампаніі.

МІНСК, 6 жні - Sputnik. Цэнтрвыбаркаму спатрэбілася менш за дзве гадзіны, каб правесці сваё першае арганізацыйнае пасяджэнне па парламенцкіх выбарах - 2019 і разгледзець каля 20 пытанняў.

Выбары ў Беларусі - Sputnik Беларусь
Парламенцкія выбары: каштарыс выдаткаў і парадак вылучэння кандыдатаў

"Парадак дня разгледжаны ў хуткім аператыўным рэжыме", - сказала кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына. Паводле яе слоў, наступнае пасяджэнне ЦВК пройдзе ў канцы жніўня.

Каляндарныя планы правядзення выбараў у ніжнюю і верхнюю палаты беларускага парламента, а таксама іншыя дакументы, зацверджаныя сёння, у бліжэйшыя дні будуць апублікаваныя ў цэнтральных СМІ і на сайце ЦВК.

У аўторак Ярмошына абвясціла пра старт выбарчай кампаніі. Спачатку ў Беларусі пройдуць выбары ў Савет рэспублікі - 7 лістапада, а праз 10 дзён выбаршчыкі будуць галасаваць за дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. На сённяшнім пасяджэнні ЦВК стала вядома, што на выбары ў ніжнюю палату будзе выдаткавана больш за 22 мільёны рублёў, на выбарчую кампанію ў Савет Рэспублікі бюджэт складзе 72 тысячы.

Стужка навiн
0