Андрэйчанка просіць ЕС не ціснуць на Беларусь з-за смяротнага пакарання

© Sputnik / Виктор ТолочкоАндрэйчанка просіць ЕС не ціснуць на Беларусь з-за адмены смяротнага пакарання
Андрэйчанка просіць ЕС не ціснуць на Беларусь з-за адмены смяротнага пакарання - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спікер ніжняй палаты беларускага парламента падзякаваў Андрэа Віктарын за намаганні па развіцці адносін Беларусі і Еўрасаюза.

МІНСК, 7 жні - Sputnik. Беларусь гатова абмяркоўваць тэму адмены смяротнага пакарання ў краіне, але Еўрасаюз не павінен ціснуць на краіну ў гэтым пытанні, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Андрэа Віктарын.

Шэнгенская віза - Sputnik Беларусь
Урад Беларусі разлічвае падпісаць візавае пагадненне з ЕС восенню

"Еўрапарламентарыі павінны разумець, што мы адкрытыя да развіцця адносінаў, абмеркавання розных тэм, у тым ліку і з нагоды адмены смяротнага пакарання", - сказаў Андрэйчанка.

"Мы ў гэтым кірунку працуем, але не трэба нас прыспешваць і падціскаць, трэба час і мы выйдзем на рашэнне гэтага пытання", - падкрэсліў спікер ніжняй палаты беларускага парламента.

Ён таксама паведаміў, што ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі рыхтуюцца правесці семінар сумесна з сакратарыятам Савета Еўропы па тэматыцы адмены смяротнага пакарання. Ён пройдзе напрыканцы жніўня 2019 года.

У ходзе сустрэчы, якая прымеркавана да заканчэння дыпмісіі Віктарын у Беларусі, былі абмеркаваны вынікі яе дзейнасці на пасадзе кіраўніка прадстаўніцтва ЕС у Мінску. А таксама разгледжаны пытанні развіцця супрацоўніцтва Беларусі з Еўрапейскім саюзам, у тым ліку ў міжпарламенцкай, гандлёва-эканамічнай і іншых галінах.

Андрэйчанка падзякаваў Віктарын за яе намаганні па развіцці адносін Беларусі і Еўрасаюза."Адносіны Беларусі і ЕС за апошнія гады нармалізаваліся і выйшлі на больш якасны ўзровень", - адзначыў ён.

Стужка навiн
0