Подготовка экипажей БТР и БМП на полигоне в тыловом районе СВО - Sputnik Беларусь
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Першы крок да справядлівасці: рэакцыя на вызваленне Кірыла Вышынскага

© Sputnik / Стрингер / Перайсці ў медыябанкСуд адпусціў Кірыла Вышынскага
Суд адпусціў Кірыла Вышынскага - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі назвала рашэнне суда першым крокам да справядлівасці, а галоўрэд МІА "Россия сегодня" не змагла стрымаць эмоцый і напісала "УРРРАААААА!!!!!".

МІНСК, 28 жні - Sputnik. Палітыкі, журналісты і праваабаронцы віталі рашэнне Кіеўскага апеляцыйнага суда аб вызваленні кіраўніка партала РІА "Новости Украина" пад асабістае абавязацельства.

Кіеўскі апеляцыйны суд у сераду прыняў рашэнне адпусціць Вышынскага з-пад варты пад асабістае абавязацельства. Журналіст знаходзіўся пад вартай больш за 400 дзён.

"Рашэнне аб вызваленні - палітычнае. Само па сабе яно пацвярджае палітычны характар ​​сфабрыкаванай справы. І Зяленскі такім чынам узмацніў свае перамоўныя пазіцыі", - выказаўся гендырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў.

Галоўны рэдактар МІА "Россия сегодня" Маргарыта Сіманьян не стрымала эмоцый.

"Вызвалілі Кірыла! УРРРАААААА!!!!!" - напісала яна.

Суд па справе журналіста К. Вышынскага ў Кіеве - Sputnik Беларусь
Кірыла Вышынскага адпусцілі пад асабістае абавязацельства

"Аналітыкі і эксперты скажуць шмат важных слоў пра тое, што сённяшняе рашэнне Кіеўскага суда азначае для расійска-ўкраінскіх адносін, для будучыні Украіны, як яно характарызуе новага прэзідэнта і ці характарызуе - і правільна зробяць. А мы пакуль проста вельмі, ВЕЛЬМІ рады за Кірыла. І ад мяне асабіста - нізкі паклон усім, хто дапамагаў. Маскальковай, Венедыктаву, юрыстам - і ўсім тым, хто не хацеў бы бачыць свае імёны апублікаванымі", - выказалася Сіманьян.

"Гэта цудоўная навіна, мы вельмі рады. Але Кірыл правёў 400 дзён у турме проста за яго працу журналіста. Усім відавочна, што абвінавачванні абсурдныя і трэба дамагацца поўнага апраўдання. Мы ўдзячныя ўсім, хто падтрымлівае Кірыла ўвесь гэты час", - заявілі ў прэс-служба МІА "Россия сегодня".

Як выказалася расійскі абмудсмен Таццяна Маскалькова, яна лічыць рашэнне суда справядлівым. Па словах праваабаронцы, гэта дае надзею на далейшы аб'ектыўны разбор справы Вышынскага.

Вітаў рашэнне і кіраўнік Савета па правах чалавека пры прэзідэнце РФ Міхаіл Фядотаў.

"Журналісту, які ні ў чым не вінаваты, зусім няма чаго рабіць у СІЗА", - адзначыў ён.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава падкрэсліла, што вызваленне Вышынскага з-пад варты - першы крок на шляху да справядлівасці ў дачыненні да журналіста.

Кірыл Вышынскі быў затрыманы ў Кіеве 15 мая 2018 года па падазрэнні ў дзяржздрадзе і падтрымцы самаабвешчаных ДНР і ЛНР. Журналіст неаднаразова адпрэчваў усе абвінавачванні і называў іх абсурднымі.

Як раней заяўляў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, Вышынскі арыштаваны за прамую прафесійную дзейнасць. Масква накіроўвала Кіеву некалькі нот з патрабаваннямі спыніць яго пераслед. Занепакоенасць у сувязі з арыштам журналіста выказвалі і міжнародныя арганізацыі, у тым ліку АБСЕ.

Стужка навiн
0