06:41 26 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.42
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1710

Па словах кіраўніка беларускага МЗС, саветнік пасольства Беларусі ў Турцыі Аляксандр Паганшаў, які пацярпеў пры стральбе, зараз ідзе на папраўку.

МІНСК, 28 жні - Sputnik. Беларускі дыпламат Аляксандр Паганшаў, паранены ў Анкары месяц таму, адчувае сябе добра і праходзіць курс аднаўлення, пра гэта паведаміў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

"Цяпер ён праходзіць курс аднаўлення, дадатковае лячэнне, якое патрабуецца ў гэтай сітуацыі. Самаадчуванне нармальнае, здаровае", - распавёў кіраўнік МЗС.

Макей падкрэсліў, што беларускі бок не бачыць у гэтым інцыдэнце палітычнай ці іншай падаплёкі, якая можа паўплываць на адносіны з Турцыяй. Дыпламат таксама падзякаваў турэцкаму боку за дапамогу, аказаную ў экстранай сітуацыі.

"Я яшчэ раз выказваю падзяку за аператыўнае рэагаванне на гэты інцыдэнт і за тую дапамогу, якая была аказана ў лячэнні нашага дыпламата. Турэцкі бок зрабіў ўсё магчымае, і дзякуючы тым дзеянням, якія былі зроблены, дыпламат знаходзіцца ў добрым здароўі", - адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Нагадаем, былы турэцкі вайсковец увечары 24 ліпеня некалькі разоў стрэліў у саветніка пасольства Беларусі ў Турцыі Аляксандра Паганашава. Вядома, што нападаючы пакутаваў на псіхічнае захворванне. Пасля стральбы мужчына скончыў жыццё самагубствам.

Беларускі дыпламат быў экстрана шпіталізаваны ў цяжкім стане. Пазней яго перавялі з рэанімацыі ў звычайную палату і ў першых чыслах жніўня выпісалі. Турэцкія праваахоўнікі вядуць расследаванне справы.

Тэги:
Уладзімір Макей, Турцыя, МЗС Беларусі

Галоўныя тэмы