11:31 25 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.42
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

За апошнія 20 гадоў гэта будзе першы візіт у Беларусь прадстаўніка ўрада ЗША такога высокага ўзроўню.

МІНСК, 29 жні - Sputnik. Саветнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан падчас візіту ў Беларусь абмяркуе з уладамі краіны пытанні рэгіянальнай бяспекі і заявіць аб падтрымцы Вашынгтонам суверэнітэту і незалежнасці Мінска, пра гэта паведаміла амэрыканскае пасольства ў Мінску на сваёй старонцы ў Twitter.

"Саветнік па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан наведае Мінск 29 жніўня, сустрэнецца з прэзідэнтам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Макеем, каб абмеркаваць пытанні рэгіянальнай бяспекі і падкрэсліць падтрымку ЗША суверэнітэту і незалежнасці Беларусі", - гаворыцца ў паведамленні.

У сераду, 28 жніўня, Болтан знаходзіўся ў Кіеве, дзе сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і абмеркаваў шэраг актуальных пытанняў, якія тычацца міжнароднага парадку дня. Увечары таго ж дня саветнік ў сваім у Twitter паведаміў, што назаўтра ён накіруецца ў Беларусь і Малдову. Як доўга працягнецца візіт палітыка ў нашу краіну, невядома.

За апошнія 20 гадоў для Беларусі гэта будзе першы візіт прадстаўніка ўрада ЗША такога высокага ўзроўню.

Напярэдадні кіраўнік МЗС РБ Уладзімір Макей не стаў каментаваць інфармацыю аб магчымым візіце Болтана ў Мінск.

У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што запрашэнне Болтана - суверэннае права Беларусі, аднак дадаў, што казаць аб цесным узаемадзеянні дзвюх краін пакуль не прыходзіцца.

Тэги:
афіцыйны візіт, ЗША, Беларусь

Галоўныя тэмы