22:57 15 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава

Вельмі важны крок: у МЗС Расіі пракаментавалі абмен з Украінай

© Sputnik / Сергей Мамонтов
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

Палітычная воля і сістэмная карпатлівая праца даюць свой плён, упэўненая афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.

МІНСК, 7 вер - Sputnik. Абмен затрыманых у Расіі і Украіне грамадзян з'яўляецца вельмі важным крокам, такую заяву ў суботу зрабіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.

Абмен па фармаце "35 на 35" адбыўся ў суботу: у Маскву прыбылі вызваленыя Украінай расіяне, у Кіеў - грамадзяне Украіны.

Рашэнне праблем, а не пагаршэнне

"Нягледзячы на тое, што былі і правакацыі, і аб'ектыўныя цяжкасці, працэс усё ж адбыўся. Вельмі важны крок. Неабходна максімальна падтрымліваць гэты настрой на рашэнне праблем, а не на іх пагаршэнне. Палітычная воля і сістэмная карпатлівая праца даюць свой плён", - напісала ў суботу Захарава ў сваім Facebook.

Як адзначыла Захарава, "звычка абвінавачваць Расію ва ўсіх бедах Украіны павінна застацца ў мінулым".

"Пастаянная антырасійская рыторыка не наблізіць краіну да вырашэння рэальных унутрыпалітычных і эканамічных праблем. Канкрэтныя крокі - лепшы алгарытм дзеянняў", - упэўненая афіцыйны прадстаўнік МЗС.

Разам з затрыманымі асобамі ў Маскву прыбыў галоўны рэдактар парталу РІА "Новости Украина" Кірыл Вышынскі, які правёў пад вартай ва Украіне больш за год.

Кіеў: працу працягваем

Пракаментаваў вызваленне грамадзян і кіраўнік МЗС Украіны Вадзім Прыстайка.

"Сёння добры дзень. Сянцоў, Сушчанка, Балух, Кольчанка, Грыб, маракі і іншыя нашы, нарэшце, з намі! Але не ўсё. Працягваем працу, як гэта не складана. Вынік таго варты - вернутыя сябры", - напісаў Прыстайка ў сацыяльных сетках.

Кіраўнік украінскага знешнепалітычнага ведамства заклікаў мабілізавацца ў пытанні абмену затрыманымі асобамі і дамагацца канчатковага рашэння па формуле "усіх на ўсіх".

Тэги:
Украіна, Марыя Захарава, МЗС РФ, Расія

Галоўныя тэмы