Прарыў у адносінах: рэакцыя на абмен паміж Масквой і Кіевам

© Sputnik / Стрингер / Перайсці ў медыябанкСваякі сустракалі вызваленых у аэрапорце Барыспаля
Сваякі сустракалі вызваленых у аэрапорце Барыспаля - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Маскве станоўча ацэньваюць абмен, які адбыўся, аднак падкрэсліваюць: праца на гэтым не скончана - трэба дамагацца абмену "ўсіх на ўсіх".

МІНСК, 7 вер - Sputnik. Расіійскія палітыкі, праваабаронцы і парламентарыі вітаюць абмен затрыманымі асобамі, які адбыўся ў суботу паміж Масквой і Кіевам.

Абмен затрыманымі асобамі паміж Расіяй і Украінай адбыўся - Sputnik Беларусь
Абмен затрыманымі асобамі паміж Расіяй і Украінай адбыўся

Масква і Кіеў у суботу правялі абмен затрыманых асоб па формуле "35 на 35". Борт з вызваленымі расіянамі днём прыбыў у аэрапорт "Унукава". Практычна адначасова самалёт з украінскімі грамадзянамі прыбыў у "Барыспаль".

Можна весці перамовы

Як заявіў расійскі сенатар Франц Клінцэвіч, абмен павінен быць працягнуты да рэалізацыі формулы "ўсіх на ўсіх".

Кажучы аб абмене, які адбыўся ў суботу, Клінцэвіч адзначыў, што ён бы не адбыўся без сустрэчнага руху украінскага боку. "Новая ўкраінская ўлада паказала, што з ёй можна весці перамовы і знаходзіць кампрамісныя рашэнні", - сказаў сенатар.

Абмен, на думку Клінцэвіча, трэба разглядаць, перш за ўсё, як буйную гуманітарную акцыю.

"Людзі уз'ядналіся са сваімі сем'ямі, і гэта галоўнае. Усё астатняе павінна адысці на задні план. Асабліва непрымальныя любыя спробы ўзважваць на вагах, хто ў выніку выйграў ці прайграў", - мяркуе ён.

Клінцэвіч таксама выказаў надзею на тое, што абмен, зняўшы сур'ёзную эмацыйную праблему ў адносінах Расіі і Украіны, "дасць станоўчы імпульс для пераходу да абмеркавання пытанняў стратэгічнага парадку".

"Думаю, што Украіна зацікаўленая ў гэтым не менш, чым Расія", - адзначыў ён.

Высока ацаніў абмен і член камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Алег Марозаў.

"Гэта, безумоўна, прарыў у адносінах і той пачатак, за якім можа быць працяг", - упэўнены сенатар.

Як адзначыў Марозаў, вызваленне стане тым гуманітарныхм аспектам у адносінах дзвюх краін, які можа паўплываць і на ўсё астатняе.

"Далей, вядома, павінна рушыць услед урэгуляванне на Данбасе", - выказаўся ён.

Крок па нармалізацыі адносін

Кіраўнік Савета па правах чалавека пры прэзідэнце РФ (СПЧ) Міхаіл Фядотаў таксама вітае абмен.

Штандар прэзідэнта РФ на купале будынка Сената Маскоўскага Крамля - Sputnik Беларусь
Крэмль: рады, што нашы грамадзяне вярнуліся дадому

"Я вельмі рады, што гэты абмен адбыўся. Мы даўно яго чакалі. І вызваленне Кірыла Вышынскага было добрым прадвесцем", - адзначыў ён у каментары РІА "Новости".

Фядотаў дадаў, што чакае новых крокаў у гэтым кірунку, бо з 2014 года СПЧ выступае за вяртанне ўсіх затрыманых асоб.

"Гэтая праца вельмі важная, і яе трэба працягваць, - патлумачыў праваабаронца. - Я спадзяюся, што гэты крок пакажа вектар па нармалізацыі адносін паміж Расіяй і Украінай", - выказаўся ён.

Кіраўнік СПЧ таксама выказаўся пра тое, што хацеў бы павіншаваць упаўнаважанага па правах чалавека ў РФ Таццяну Маскалькову, "якая столькі сіл і часу выдаткавала на рашэнне гэтай вельмі цяжкай задачы".

Велізарная праца і радасць

Каментуючы абмен, амбудсмен Маскалькова адзначыла трохгадовую працу вялікай колькасці людзей - усіх тых, хто працаваў над тым, каб вызваленне адбылося.

"Пасля таго як адбылася размова паміж прэзідэнтам РФ Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным і Зяленскім Уладзімірам Аляксандравічам 11 ліпеня ўпершыню мы адчулі канструктыў і перамовы, двухбаковы дыялог стаў атрымліваць выразныя абрысы", - сказала Маскалькова ў эфіры "Расія 24".

Таксама ў суботу Маскалькова выказалася пра тое, што акцыю нельга лічыць зусім завершанай, "бо амаль цэлы шэраг людзей, можа быць нават 50%, у адносінах да якіх працягваюцца крымінальныя справы, працягваюцца расследаванні спраў, разгляды ў судах, і гэтыя людзі павінны даваць паказанні, удзельнічаць у працэсе".

Працэсуальныя формулы дзяржорганам будзе складана знайсці, канстатавала Моаскалькова. Паводле яе слоў, гэта будзе нейкай складанасцю для вядзення працэсаў. У будучыні, мяркуе яна, было б вельмі добра завяршыць і спыніць крымінальныя справы, аднак "гэта пытанні заўтрашняга дня".

Пры гэтым у цэлым адрэагавала на абмен яна вельмі станоўча.

"Асабліва хацела сказаць слова і радасці, і падтрымкі сем'ям 70 грамадзян і асабліва Кірылу Вышынскаму, які сёння вяртаецца дадому, які так шмат зрабіў для таго, каб падняць права на свабоду слова на п'едэстал і адстойваць яго да апошняга", - выказалася яна.

Цяпер можна ўздыхнуць спакойна

Асабліва ўсе чакалі вяртання ў Маскву Кірыла Вышынскага. Каментуючы яго прылёт у Расію, кіраўнік Саюза журналістаў Расіі Уладзімір Салаўёў адзначыў, што зараз можна ўздыхнуць спакойна.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава - Sputnik Беларусь
Вельмі важны крок: у МЗС Расіі пракаментавалі абмен з Украінай

"Ну, нарэшце можна ўздыхнуць спакойна. Нарэшце Кірыл Вышынскі ўжо дакладна вызвалены, завяршылася доўгая і вельмі няпростая праца абаронцаў, праваабаронцаў, журналісцкіх арганізацый", - выказаўся кіраўнік СЖР.

Салаўёў ад імя ўсяго Саюза журналістаў падзякаваў усім, хто працаваў над вызваленнем Вышынскага.

"Зараз з'явілася ўжо цалкам адчувальная надзея на паляпшэнне адносін паміж Расіяй і Украінай", - адзначыў Салаўёў.

Пасля таго, як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі рэальна ўзяў уладу ў краіне, па словах Салаўёва, "стала зразумела, што ён сапраўды адрозніваецца ад свайго папярэдніка ... гэта дае надзею на тое, што сітуацыя будзе выпраўляцца".

Кіеў гатовы на саступкі

Дэпутат Дзярждумы ад Крыму Руслан Бальбек таксама станоўча ацэньвае абмен.

"Як будзе далей - я не ведаю. Але я хацеў бы верыць, што прэзідэнт Зяленскі запусціў сёння пробны шар, і такі ўчынак можа прынесці яму дывідэнды з абодвух бакоў: давер украінскага грамадства і гатоўнасць да перамоваў, хай і складаным, з боку Расіі" , - сказаў дэпутат у каментары РІА "Новости".

Бальбек адзначыў, што прэзідэнт Украіны адрозніваецца ад свайго папярэдніка тым, што гатовы на палітычныя ўчынкі, якія аднак могуць прывесці яго ў стан канфлікту з нацыяналістамі.

"Факт абмену адных грамадзян Украіны на іншых - гэта яскравы паказчык таго, што канфліктуюць паміж сабой і, будзем казаць прама, ваююць грамадзяне адной краіны", - адзначыў ён.

Зрэшты, парламентарый не хацеў бы рабіць падбадзёрвальных прагнозаў у дачыненні Зяленскага, так як на Украіне, на яго думку, расчараваныя першым этапам яго прэзідэнцтва, і яму цяпер трэба чымсьці "ўзбадзёрыць таварыства".

"Менавіта таму, на мой погляд, і адбываецца абмен палоннымі", - дадаў дэпутат Дзярждумы.

Стужка навiн
0