03:04 16 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
Чыноўнікі, архіўнае фота

Пачалося вылучэнне кандыдатаў на сенацкія крэслы парламента

© Sputnik / Алексей Даничев
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Парламенцкія выбары - 2019 (38)
710

Як правіла, у склад верхняй палаты беларускага парламента вылучаюць вядомых бізнесменаў, кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў, вертыкальшчыкаў, сілавікоў з "цяжкімі" пагонамі, дэпутатаў.

МІНСК, 9 вер - Sputnik. Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання пачынаецца з 9 верасня, такая дата ўстаноўлена ў адпаведнасці з Каляндарным планам парламенцкіх выбараў.

Выбары ў верхнюю палату беларускага парламента прызначаныя на 7 лістапада 2019 года. Працэс вылучэння кандыдатаў у Савет Рэспублікі праводзіцца на падставе 100 артыкула Выбарчага кодэкса. Згодна з заканадаўствам, вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі пачынаецца за 90 дзён і заканчваецца за 60 дзён да заканчэння паўнамоцтваў дзеючага склікання.

Перыяд вылучэння кандыдатаў у сенатары пачнецца ў наступны панядзелак і будзе доўжыцца месяц - па 8 кастрычніка ўключна. Кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі вылучаюць прэзідыумы раённых, гарадскіх саветаў дэпутатаў і раённыя, гарадскія выканаўчыя камітэты, прэзідыум Мінгарсавета дэпутатаў і Мінгарвыканкам.

Для вылучэння кандыдатаў праводзяцца сумесныя пасяджэнні гэтых органаў, дзе павінны прысутнічаць не менш за дзве трэці ад іх складу. Адзін і той жа кандыдат у члены Савета Рэспублікі можа быць вылучаны некалькімі прэзідыумамі на базавым узроўні.

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу з'яўляецца адной з палат беларускага парламента. У складзе Савета Рэспублікі 64 члены. Выбары членаў Савета Рэспублікі праводзяцца на аснове роўнага і ўскоснага выбарчага права пры тайным галасаванні.

Парадак фарміравання ніжняй палаты парламента спалучае ў сабе элементы выбарнасці і прызначэння. Па восем членаў Савета Рэспублікі выбіраюцца ад кожнай вобласці і горада Мінска тайным галасаваннем мясцовымі Саветамі дэпутатаў базавага ўзроўню. Восем членаў прызначае кіраўнік дзяржавы.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй, сенатарам у Беларусі можа быць грамадзянін рэспублікі, які дасягнуў 30 гадоў і пражыў на тэрыторыі адпаведнай вобласці або горада Мінска не менш за пяць гадоў.

Кандыдатамі ў члены Савета Рэспублікі не могуць быць вылучаны грамадзяне, якія маюць судзімасць.

Тэмы:
Парламенцкія выбары - 2019 (38)
Тэги:
Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ, Беларусь, Парламенцкія выбары

Галоўныя тэмы