Макей: Беларусь гатова дапамагчы Іраку аднавіць эканоміку і інфраструктуру

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр замежных спраў Уладзімір Макей
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік беларускага МЗС падкрэсліў, што для гэтых мэтаў Беларусь гатова пастаўляць у Ірак тэхніку, абсталяванне і тэхналогіі.

МІНСК, 11 вер - Sputnik. Беларусь гатова ўдзельнічаць у дзяржпраграмах Ірака па аднаўленні эканомікі і інфраструктуры краіны, пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падчас сустрэчы з першым намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Ірак Нізарам аль-Хайралой.

Макей сустрэўся з новым кіраўніком прадстаўніцтва ЕС - Sputnik Беларусь
Макей сустрэўся з новым кіраўніком прадстаўніцтва ЕС

На сустрэчы Уладзімір Макей і Нізар аль-Хайралла абмеркавалі стан і перспектывы развіцця адносін паміж краінамі і адзначылі, што выступаюць за пашырэнне супрацоўніцтва па ўсіх пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць. Прадстаўнікі знешнепалітычных ведамстваў звярнулі ўвагу на перспектывы развіцця ўзаемадзеяння ў сферы гандлю і эканомікі.

"Уладзімір Макей падкрэсліў гатоўнасць Беларусі ўдзельнічаць у дзяржаўных праграмах Ірака па аднаўленні эканомікі і інфраструктуры, пастаўляць для гэтых мэтаў тэхніку, абсталяванне і тэхналогіі", - распавялі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Прадстаўнік Ірака, у сваю чаргу, выказаў зацікаўленасць у далейшым супрацоўніцтве з Беларуссю ў сферы адукацыі, медыцыны і турызму. І Уладзімір Макей, і Нізар аль-Хайрала пагадзіліся з тым, што добры імпульс развіццю эканамічных сувязяў магло б надаць актыўнае ўзаемадзеянне паміж профільнымі дзяржаўнымі органамі і прадстаўнікамі бізнес-супольнасцяў Беларусі і Ірака.

Акрамя таго, падчас размовы прадстаўнікі МЗС дзвюх краін абмеркавалі актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня і сітуацыю на Блізкім Усходзе. Уладзімір Макей падкрэсліў, што Беларусь прытрымліваецца прынцыпаў міжнароднага права, а таксама лічыць важным прасоўванне мірных ініцыятыў і выбудоўвання палітычнага дыялогу для стабілізацыі становішча і ўстанаўлення міру ў рэгіёне.

Стужка навiн
0