01:13 16 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
Пасяджэнне ЦВК Беларусі па рэгістрацыі кандыдатаў, архіўнае фота

Выбары-2019: завяршаецца падача дакументаў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Парламенцкія выбары - 2019 (38)
510

Да асноўнага дня выбараў у ніжнюю палату беларускага парламента застаецца крыху больш за два месяцы.

МІНСК, 12 вер - Sputnik. Этап падачы дакументаў аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу завяршаецца 12 верасня.

Асноўны дзень галасавання на выбарах у ніжнюю палату беларускага парламента прызначаны на 17 лістапада.

У адпаведнасці з каляндарным планам падрыхтоўкі і правядзення выбараў, тэрмін падачы дакументаў у адпаведную выбарчую камісію на рэгістрацыю ініцыятыўных груп заканчваецца за 65 дзён да даты асноўнага дня выбараў, г.зн. не пазней за 12 верасня 2019 года.

Па стане на 9 верасня, пададзена 298 заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, якіх прапануюць вылучыць кандыдатамі ў дэпутаты.

Наступнай "этапнай датай" каляндарнага плана гэтай выбарчай кампаніі стане завяршэнне фарміравання ўчасткаў галасавання. Яны павінны быць утвораны за 2 месяцы да асноўнага дня выбараў - не пазней за 15 верасня.

Тэмы:
Парламенцкія выбары - 2019 (38)
Тэги:
Мінск, Беларусь, Парламенцкія выбары

Галоўныя тэмы