03:24 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Падпісанне дакументаў

Лукашэнка прызначыў новых паслоў у пяці краінах

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

Прэзідэнт выступіў за нармалізацыю адносін з Туркменістанам: на яго думку, не справа "ў судах ладзіць разборкі" з дружалюбным народам.

МІНСК, 12 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне новых паслоў Беларусі ў Егіпце, Ізраілі, Эквадоры, Турцыі і Туркменістане ў чацвер.

Так, паслом у Егіпце (і па сумяшчальніцтве ў Судане і Амане) прызначаны Сяргей Цярэнцьеў, акрамя таго, ён зойме пасаду пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Лізе арабскіх дзяржаў. Да прызначэння Цярэнцьеў быў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення - начальніка ўпраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі МЗС.

Яўген Вараб'ёў прызначаны паслом у Ізраілі, ён да гэтага часу знаходзіўся на пасадзе намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення - начальніка галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі МЗС.

Аляксандр Лукашэнка таксама выступіў за нармалізацыю адносін з Туркменістанам, прызначаючы ў гэтай краіне новага пасла Вячаслава Бяскостага.

"З Туркменістанам у нас заўсёды былі бліскучыя, добрыя адносіны. І тыя праблемы, якія сёння існуюць (а яны існуюць і будуць існаваць заўсёды, з любымі дзяржавамі), - трэба сустрэцца з службовымі асобамі, якія займаліся там будаўніцтвам, перш за ўсё Гарлыкскага камбіната, трэба выходзіць з гэтай сітуацыі годна", - падкрэсліў прэзідэнт, яго словы прыводзіць БелТА.

На яго думку, не справа "ў судах ладзіць разборкі" з дружалюбным народам.

Таксама беларускі лідар прызначыў Мікалая Аўсянку паслом у Эквадоры і па сумяшчальніцтве ў Калумбіі, Нікарагуа і Панаме, раней новаспечаны пасол працаваў на пасадзе начальніка аддзела міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС.

Пасаду пасла Беларусі ў Турцыі і па сумяшчальніцтве ў Іраку зойме Віктар Рыбак, раней ён займаў пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі МЗС.

Тэги:
Дыпламатыя, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы