01:59 14 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Лукашэнка паабяцаў, што выбарчая кампанія не стане шоу

Лукашэнка паабяцаў, што выбарчая кампанія не стане шоу

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Парламенцкія выбары - 2019 (52)
1310

На думку прэзідэнта, краіну расхістваць нельга, і запланаваная выбарчая кампанія пройдзе спакойна і ціха.

МІНСК, 20 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся ў пятніцу аб ператварэнні перадвыбарчай кампаніі ў "шоу", адпаведныя заявы ён зрабіў у ходзе размовы з работнікамі льнозавода ў Карэлічах.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пройдуць у Беларусі 17 лістапада. За дзесяць дзён да гэтага мясцовыя саветы дэпутатаў вызначацца з імёнамі членаў верхняй палаты беларускага парламента - Савета Рэспублікі.

У размове з прэзідэнтам у пятніцу працаўніца льнозавода выказала меркаванне, што цяперашняя выбарчая кампанія чымсьці пачынае нагадваць ток-шоу. Яна спытала, як кіраўнік дзяржавы ставіцца да "праўладных" патэнцыйных кандыдатаў.

"Мы выбарчую кампанію правядзем, як заўсёды, спакойна, ціха. Нягледзячы на жаданне некаторых надаць афарбоўку шоу", - падкрэсліў Лукашэнка.

Як адзначыў прэзідэнт, некаторыя лічаць, у тым ліку і на Захадзе, што калі выбарчая кампанія праходзіць шумна, то гэта дэмакратычна. "А я лічу, што краіну разгойдваць нельга", - адзначыў Лукашэнка, яго словы прывяла БелТА.

Краіну прэзідэнт беражэ

Па словах прэзідэнта, некаторыя краіны, у тым ліку суседняя Расія, падобнае сабе дазволіць могуць.

"Пагушкаць трошкі, а труба-то працуе ў гэты час. І прыродны газ пампуюць на экспарт, і нафту, і золата. У нас гэтага няма. Таму нам не трэба разгойдвацца, пампаваць з боку ў бок саміх сябе і іншых. Нам трэба справай займацца. Таму што калі мы будзем хістацца год, то наступныя два-тры будуць страчаныя", - выказаўся Лукашэнка.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, ён не хоча зрабіць дрэнна для краіны і беражэ яе ад "расхіствання".

А калі прыйдуць крыкуны?

Адказваючы на пытанне аб праўладных кандыдатурах, Лукашэнка адзначыў: наяўнасць людзей, якіх падтрымлівае ўлада, ніколі не хавалася.

"Парламент прымае законы, і гэтыя людзі павінны разумець, што мы прымаем. Уявіце: прыйшлі гэтыя крыкуны, якія нічога ў жыцці не разумеюць... Якія будуць законы? Вядома, прэзідэнт падпісвае закон, і я ніколі не прапушчу той закон, які шкодзіць людзям. А ўсім жа хочацца ўсё падзяліць, нешта перабудаваць і гэтак далей", - растлумачыў ён.

Як нагадаў прэзідэнт, падобнае ўжо было, калі спыніў сваё існаванне СССР - па словах Лукашэнкі, "усю краіну падзялілі".

"І я памятаю, колькі працы мне трэба было для таго, каб выратаваць і захаваць гэтую краіну. Каб яе алігархі і чыноўнікі не падзялілі па частках і сваім дзецям не раздалі. Таму я кажу: без мяне будзеце дзяліць", - дадаў ён.

Ціснуць нельга

Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў: хоць улада на месцах і падтрымлівае пэўных кандыдатаў, абіраць іх будуць людзі, і аказваць ціск нельга.

"Не трэба так рабіць: праўладны кандыдат, прынеслі ведамасці - падпісвайцеся за яго тут. Не трэба гэтага рабіць! Людзей трэба папрасіць. Калі не хоча - і не трэба. Дэпутату трэба тысячу подпісаў, каб вылучыцца. Або партыя, працоўны калектыў яго вылучылі. Але нельга ціснуць ні ў якім разе. Бо людзі на злосць зробяць наадварот", - адзначыў прэзідэнт.

Лукашэнка падкрэсліў, што выбары павінны прайсці прыгожа і годна. "Нам патрэбны працаздольны парламент, а не крыкуны", - сказаў на заканчэнне ён.

Тэмы:
Парламенцкія выбары - 2019 (52)
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Парламенцкія выбары, Беларусь

Галоўныя тэмы