02:55 14 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Офіс БРСМ

Самым маладым сенатарам Беларусі можа стаць кіраўнік БРСМ

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Парламенцкія выбары - 2019 (52)
710

Дзмітрый Варанюк, які ўзначаліў БРСМ вясной 2018-га, вылучаны кандыдатам у Савет Рэспублікі ад Магілёўскай вобласці.

МІНСК, 26 вер - Sputnik. Кандыдатам у Савет Рэспублікі ад Магілёўскай вобласці стаў першы сакратар Беларускага рэспубліканскага савета моладзі (БРСМ) Дзмітрый Варанюк - у выпадку абрання ён можа аказацца самым маладым сенатарам будучага склікання.

Выбары ў Савет Рэспублікі - верхнюю палату беларускага парламента - пройдуць 7 лістапада: за кандыдатаў прагаласуюць абласныя і мінскі гарадскі саветы дэпутатаў. Зараз рэгіёны працягваюць вылучаць прэтэндэнтаў на сенатарскія крэслы.

Адным з кандыдатаў у Савет Рэспублікі ад Магілёўскай вобласці стаў 32-гадовы першы сакратар БРСМ Дзмітрый Варанюк. Цікава, што ў выпадку абрання ён можа стаць самым маладым сенатарам сёмага склікання.

Аднак самым маладым сенатарам у гісторыі Беларусі стаць у яго не атрымаецца. Напрыклад, членам Савета Рэспублікі пятага склікання быў Аляксандр Зянькоў, якому на момант абрання быў 31 год.

Акрамя таго, ад Магілёўшчыны ў Савет Рэспублікі вылучаны кіраўнік "Белтопгаза" Аляксей Кушнарэнка, кіраўнік прадпрыемства "Саўгас "Добраахвотнік" Алег Портнікаў, прарэктар Магілёўскага дзяржуніверсітэта Алег Дзячэнка, начальнік Магілёўскага інстытута МУС Валерый Палішчук, галоўны ўрач Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Ігар Каско і дырэктар "Чырвонага харчавіка" Сяргей Анюхоўскі.

Ад кожнай вобласці і Мінска ў Савеце Рэспублікі працуюць па восем сенатараў. Яшчэ васьмярых сенатараў мае права прызначыць прэзідэнт - аднак, як правіла, ён не выкарыстоўвае цалкам сваю квоту. Напрыклад, у бягучым складзе Савета Рэспублікі толькі два чалавекі прызначаны кіраўніком дзяржавы.

Тэмы:
Парламенцкія выбары - 2019 (52)
Тэги:
БРСМ, Беларусь, Парламенцкія выбары, Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ

Галоўныя тэмы