Лукашэнка пра супрацоўніцтва з Германіяй: спадзяюся на працяг дыялогу

© PixabayСцяг Германіі
Сцяг Германіі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адзінае агульнанацыянальнае свята ва ўсёй краіне адзначаецца 3 кастрычніка - тады уз'ядналіся Заходняя і Усходняя Германіі.

МІНСК, 3 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ад свайго імя і імя ўсіх беларусаў прэзідэнту ФРГ Франку-Вальтэру Штайнмайеру з нагоды нацыянальнага свята - Дня германскага адзінства, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Для сучаснай Германіі ўз'яднанне ў 1990 годзе стала лёсавызначальнай падзеяй, якая аказала значны ўплыў на далейшае фармаванне ўсяго еўрапейскага рэгіёну, адзначыў беларускі лідар.

"Нашы дзяржавы з'яўляюцца надзейнымі партнёрамі, падзяляюць асноўныя каштоўнасці і маюць агульныя інтарэсы, у тым ліку ва ўмацаванні бяспекі ў Еўропе і свеце, павышэнні дабрабыту грамадзян на прынцыпах устойлівага развіцця", - гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка таксама выказаў надзею на працяг "насычанага новым зместам двухбаковага дыялогу і плённае супрацоўніцтва ў розных галінах узаемнага інтарэсу".

Беларускі прэзідэнт пажадаў Франку-Вальтэру Штайнмайеру моцнага здароўя і поспехаў на палітычнай арэне, а Германіі - міру і працвітання.

ФРГ адзначае ў чацвер 29-годдзе аб'яднання краіны, калі ў 1990 годзе пяць зямель былой Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (ГДР) - Брандэнбург, Мекленбург - Пярэдняя Памеранія, Саксонія, Саксонія - Анхальт і Цюрынгія - увайшлі ў склад Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

Дагавор аб стварэнні адзінай краіны быў падпісаны 31 жніўня, а ў тэксце пагаднення ў другім артыкуле замацавана менавіта 3 кастрычніка як дата святкавання Дня нямецкага адзінства.

У цяперашні час гэта адзінае агульнанацыянальнае свята ва ўсёй Германіі.

Стужка навiн
0