02:28 16 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Уладзімір Пуцін на адпачынку ў Сібіры

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з днём нараджэння

© Sputnik / Алексей Дружинин
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Беларускі лідар пажадаў расійскаму калегу моцнага здароўя, дабра, падтрымкі аднадумцаў, а таксама поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў.

МІНСК, 7 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў расійскага лідара Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

"Вашы паслядоўныя намаганні, велізарная праца і самааддача ляжаць у аснове значных поспехаў, якіх дабілася Расія ў пабудове моцнай і незалежнай дзяржавы", - сказана ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў перакананасць ва ўплывовасці расійскага лідара на міжнароднай арэне.

"Вы па праву належыце да ліку сусветных лідараў сучаснасці, карыстаецеся вялікім аўтарытэтам і ўплывам на міжнароднай арэне", - адзначыў прэзідэнт Беларусі.

Ён таксама падкрэсліў, што паглыбленне інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза паслужыць далейшаму развіццю эканомік Беларусі і Расіі, а таксама росту дабрабыту грамадзян, стане важкім укладам у забеспячэнне бяспекі і стабільнасці на еўразійскай прасторы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Пуціну моцнага здароўя, дабра, падтрымкі аднадумцаў, а таксама поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў.

Тэги:
Расія, Беларусь, Віншаванні, Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін

Галоўныя тэмы