09:00 17 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.18
Сцягі краін-удзельніц СНД

Лукашэнка наведае Туркменістан і прыме ўдзел у саміце СНД

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

На палях саміту кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц СНД плануецца серыя перамоваў Лукашэнкі з замежнымі калегамі.

МІНСК, 9 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10-11 кастрычніка наведае з рабочым візітам Туркменістан, паведаміла ў сераду прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Беларускі лідар у Ашхабадзе прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. У парадак дня саміту ўваходзяць пытанні, якія датычацца развіцця ўзаемадзеяння ў рамках інтэграцыйнага аб'яднання, уключаючы сферу стратэгічнага эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў праваахоўнай і ваеннай галінах, барацьбу з тэрарызмам і экстрэмізмам.

Паводле інфармацыі прэс-службы, чакаецца прыняцце звароту лідараў СНД да народаў краін Садружнасці і сусветнай грамадскасці ў сувязі з 75-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў.

Акрамя таго, на палях саміту Лукашэнка традыцыйна правядзе серыю перамоў са сваімі замежнымі калегамі па тэматыцы двухбаковага супрацоўніцтва.

Тэги:
СНД, Беларусь, Туркменістан, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы