09:10 17 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.18
Прэзідэнты Беларусі і Украіны на форуме ў Жытоміры

Лукашэнка падзякаваў Зяленскаму за прыём у Жытоміры і запрасіў у Беларусь

© Photo : пресс-служба президента Беларуси
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Беларускі лідар запрасіў свайго ўкраінскага калегу прыехаць у Беларусь з візітам у любы зручны час.

МІНСК, 11 кас - Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў ліст свайму ўкраінскаму калегу Уладзіміру Зяленскаму з падзякай за цёплы прыём у Жытоміры, паведамілі ў чацвер у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Другі Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны прайшоў 3 і 4 кастрычніка бягучага года, на ім прэзідэнты дзвюх краін правялі першую афіцыйную сустрэчу. Тады кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб супрацоўніцтве ў шэрагу абласцей, зрабіўшы акцэнт на эканамічнай сферы.

"Кіраўнік дзяржавы падзякаваў украінскаму лідару за цёплы прыём беларускай дэлегацыі ў Жытоміры, адзначыўшы, што перамовы на вышэйшым узроўні прадэманстравалі салідарнасць краін у пытаннях міжнароднага парадку дня і двухбаковага супрацоўніцтва", - сказалі ў прэс-службе.

Лукашэнка ў лісце падкрэсліў, што вынікі праведзенага форуму сведчаць аб неабходнасці развіцця ўзаемадзеяння дзвюх дзяржаў наўпрост на ўзроўні рэгіёнаў.

Беларускі лідар упэўнены: усе праекты, пра якія ішла гаворка на мерапрыемстве, будуць паспяхова ажыццёўлены.

"Перакананы, што дамоўленасці, дасягнутыя ў Жытоміры, будуць абавязкова рэалізаваныя. Разлічваю на працяг актыўных і змястоўных кантактаў", - адзначыў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама запрасіў Зяленскага наведаць Беларусь у любы зручны час.

Тэги:
Украіна, Беларусь, Уладзімір Зяленскі, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы